Усе навiны 11 Лютага 2015

Старт рэкламнай гульні брэнда «Добры»

Здараецца, нават у самы сонечны дзень на вуліцу выходзіць не хочацца. І думаеш: калі ж гэтая зіма скончыцца? Т-а-а-к, халады нікога не радуюць... А што калі пасябраваць з маразамі? Прывабная прапанова?
Яркія зімовыя аксесуары разыгрывае ў сваёй новай зімовай актывацыі брэнд «Добры». З імі ніякія маразы не страшныя! З 19 студзеня да 22 лютага бярыце ўдзел у рэкламнай гульні «Сагрэйце блізкіх клопатам!» і выйгравайце цёплыя прызы. Для таго, каб атрымаць у падарунак шапку, шалік ці рукавіцы з таварным знакам «Добры», неабходна зарэгістраваць унікальны код з пачкі соку аб'ёмам 1 літр у спецыяльным афармленні і – чакаць розыгрышу прызоў.
Першы з іх адбыўся 27 студзеня. Усяго брэнд плануе разыграць 9.000 прызоў (падрабязней пра прызы можна даведацца на прома-сайце рэкламнай гульні).
Тэхнічную падтрымку рэкламнай гульні «Сагрэйце блізкіх клопатам!» ажыццяўляюць агенцтва Red Graphic (распрацоўка і падтрымка прома-сайта) і I-Free (SMS-рэгістрацыя кодаў).