Усе навiны 5 Снежня 2014

Надыйшоў час чудаў: запусцілі прома-сайт «Аліварыі»

Чым больш дарослымі мы робімся, тым меней верым у цуды. Нават навагоднія святы часам ператвараюцца ў руціну. Як жа вярнуць чараўніцтва ў свет дарослых? Разам з нашым партнёрам – агенцтвам Publicis Hepta Group – мы паказалі, што цуды могуць адбывацца з усімі, незалежна ад узросту.
Найстарэйшы піўзавод «Аліварыя» стварыў смак чараўніцтва – падрыхтаваў каляднае піва «Аліварыя Каляднае» з даданнем зімовых спецый і духу Каляд. А мы пабудавалі для чарадзейства свой дом: сумесна з Publicis Hepta Group распрацавалі прома-сайт «Калядуем у сацсетках».
Цяпер стала так проста хадзіць адзін да аднаго калядаваць! Дастаткова загрузіць фатаграфію на сайт, выбраць маску і калядную песню (або наспяваць мелодыю самому). Выбралі? Тады забірайце вашу святочную флэш-паштоўку! Смела адпраўляйце яе ў падарожжа па сацыяльных сетках і збірайце асаблівыя рытуальныя пачастункі – лайкі.