Усе навiны 8 Кастрычніка 2014

Новы сайт бізнес-трэнераў Байкова і Астапец

Цудоўна, калі праца прыносіць задавальненне на працягу многіх гадоў. Але, па статыстыцы, толькі 32% спецыялістаў застаюцца задаволенымі тым, што робяць, ужо праз год пасля прызначэння на новую пасаду. Куды ж знікае запал? А галоўнае, ці можна яго вярнуць?
Адказ ведаюць бізнес-трэнеры, кандыдаты псіхалагічных навук Віталь Байкоў і Алена Астапец. З 1998 года яны працуюць у творчым «дуэце», дапамагаючы сваім кліентам дасягаць большай рэзультатыўнасці і прадуктыўнасці. Яны любяць тое, што робяць, і вераць у тое, што ўсё магчыма, – у гэтым і заключаецца сакрэт іх поспеху. І поспеху тых сотняў спецыялістаў, якія прайшлі навучанне ў трэнераў і атрымалі жаданы вынік.
Сярод кліентаў Віталя Байкова і Алены Астапец – міжнародны аўтамабільны холдынг «Атлант-М», УП «Velcom», імпарцёр і дылеры канцэрна Subaru у Расіі, ЗАТ «МТБанк» і яшчэ дзясяткі буйных арганізацый і прадпрыемстваў. За плячыма – сотні бізнес-семінараў, рэзультатыўнасць якіх пацвярджаецца паўторнымі заказамі-«пакупкамі»: «70% нашых заняткаў займаюць практычныя адпрацоўкі. Мы «вучым умець», дапамагаем нашым кліентам інакш глядзець на дарослую гульню пад назвай «бізнес» і знаходзіць задавальненне ў самай звыклай працы».
Віталь Байкоў і Алена Астапец прапануюць больш за пятнаццаць карпаратыўных і індывідуальных бізнес-семінараў, а таксама ўнікальныя праграмы для аўтабізнесу. Падрабязны змест праграм цяпер вы можаце знайсці на карпаратыўным сайце бізнес-трэнераў. Зроблена ў Red Graphic.