Усе навiны 21 Лістапада 2013

Новае жыццё з «Кефірным»

«Усё. Пачынаю новае жыццё! » У найбліжэйшыя дні вы напэўна натрапіце на такую заяву ў Facebook. Ці ў ВКонтакте. Ці ў Аднакласніках. Мы зрабілі прома-сайт для новага прадукту «Доміка ў вёсцы» – «Кефірнага».
Мы прыдумалі інструмент для тых, хто хоча змяніць сваё жыццё да лепшага. Бо гэта так проста: трэба толькі жаданне і … шкляначка «Кефірнага»!
Кожная дзяўчына рана ці позна расчароўваецца ў сваёй фігуры. Там лішнія кілаграмы, тут – лішнія сантыметры. Але так цяжка сабрацца з сіламі і ў адзін дзень змяніць свой рэжым харчавання і стыль жыцця. Разам з «Кефірным» гэта зрабіць нашмат лягчэй. Не трэба даваць сабе мноства абяцанняў. (Нездарма ж псіхолагі раяць уводзіць за адзін раз толькі адно новае правіла!) «Кефірны» прапануе засяродзіцца на галоўным.
У канструктар увайшло 20 «бабуліных парад»: не есці пасля шасці, часцей усміхацца, працаваць у задавальненне, хадзіць пешшу... Выбіраеш адну, самую важную для сябе. Тваё новае правіла жыцця афармляецца ў «Маніфест». Інструкцыю можна захаваць на камп’ютары, каб яна заўсёды знаходзілася перад вачамі. Або апублікаваць на сваёй сцяне ў адной з трох сацсетак.