Усе навiны 1 Чэрвеня 2015

Galleria Minsk запрашае арандатараў

Гандлёвы цэнтр Galleria Minsk знаходзіцца ўсяго ў пары сотні метраў ад нашага беларускага офіса. Дакладней, пакуль яшчэ не зусім «знаходзіцца»: завяршэнне будаўніцтва аб’екта запланавана на 2016 год. Тым цікавей нам было працаваць над гэтым праектам, бо ўсё, што мы малявалі для сайта – план паверхаў з будучымі брэндавымі крамамі, і гіганцкім супермаркетам, і рэстаранамі, і паркінгам, – матэрыялізавалася практычна пад нашымі вокнамі. 
Galleria-Minsk.by запушчаны ў маі 2015 года. На першым этапе (да афіцыйнага адкрыцця гандлёвага цэнтра) рэсурс адрасаваны патэнцыяльным арандатарам. Асаблівая ўвага аддадзена апісанню бізнес-серады: перавагі вядзення бізнесу ў Беларусі і Мінску, выгадам арэнды гандлёвых плошчаў Galleria Minsk. Таксама тут прадстаўлены план паверхаў цэнтра і іншая інфармацыя, карысная для будучых арандатараў. Пасля адкрыцця гандлёвага цэнтра ў 2016 годзе сайт перафарматуецца ў паўнавартасную інтэрнэт-вітрыну са старонкамі гандлёвых пунктаў, акцыямі і інтэрактыўным планам паверхаў.