Усе навiны 13 Мая 2013

Кампанія «Метал Профіль»: новы дызайн сайта і новы каталог

У маі 2013 года агенцтва Red Graphic завяршыла працу над сайтам для групы кампаній «Метал Профіль».
«Метал Профіль» вядучы вытворца тонкаліставых дахавых і сценавых матэрыялаў на тэрыторыі Расіі і СНД, а таксама найбуйнейшы расійскі вытворца сістэм вентыляваных фасадаў і сэндвіч-панэляў.
Падчас працы мы вырашылі некалькі асноўных задач, пастаўленых замоўцам. У першую чаргу, спрасцілі інтэрфэйс сайта і абнавілі яго дызайн. Гэта дазволіла павялічыць значнасць сайта як інструмента для прыцягнення патэнцыйных партнёраў і павялічыць эфектыўнасць узаемадзеяння з ім карыстальнікаў.
«Сайт адлюстроўвае асноўныя кірункі дзейнасці кампаніі, – тлумачыць менеджар праекта Насця Назарава. – У абноўленым выглядзе сайт эфектыўна ўзаемадзейнічае адразу з некалькімі мэтавымі групамі. Яго новая версія падкрэслівае, што група кампаній «Метал Профіль» арыентавана і на буйных кліентаў (праекціроўшчыкі і замоўцы будаўніцтва), і на прыватных асоб». На сайце ў зручнай і кампактнай форме прадстаўлены шырокі каталог кампаніі. Усе тавары забяспечаны падрабязным апісаннем, інструкцыямі па апрацоўцы і мантажы, а таксама ўсёй неабходнай тэхнічнай дакументацыяй.
«Сайт «Метал Профіль» выкананы ў карпаратыўных колерах брэнда. Ён атрымаўся вельмі лёгкім і сучасным», – распавядае арт-дырэктар Іра Зносак.
Кампанія прадстаўлена ў многіх рэгіёнах Расіі і СНД. З гэтай прычыны падчас праектавання была ўлічана магчымасць вываду рознай інфармацыі для розных рэгіёнаў.