Усе навiны 23 Снежня 2013

«Галасуй за свой каток!» Новая сацыяльная програма ад NIVEA

Зіма прыйшла, а канькі няма куды надзець? NIVEA дае шанец на «новае жыццё» кожнай дваровай коўзанцы краіны!
Ужо больш за сто гадоў NIVEA паспяхова рэалізуе сваю місію – дапамагае людзям ва ўсім свеце клапаціцца пра сваіх блізкіх. У лістападзе NIVEA запусціла новую сацыяльную праграму «Галасуй за свой каток!». Праграма мае на мэце рашэнне праблемы, блізкай дзясяткам гарадоў, – закінутыя дваровыя коўзанкі, якія часта непрыдатныя для катання ўзімку.
Удзельнічайце ў праграме, прыцягвайце як мага больш людзей да галасавання, і тады менавіта ваш дваровы каток стане пераможцам і будзе радаваць вас і вашых блізкіх у наступным зімовым сезоне! Каб узяць удзел у праграме, трэба сфатаграфаваць любімы каток, загрузіць яго фота на сайт і распавесці, чаму менавіта ён мае патрэбу ў рэканструкцыі.
Пасля рэгістрацыі ў прома-раздзеле заяўка праходзіць мадэрацыю і дапускаецца да адкрытага галасавання карыстальнікаў. Галасаваць можна з дапамогай e-mail і трох сацыяльных сетак: ВКонтакте, Facebook ці Аднакласнікі. Пераможцамі праграмы «Галасуй за свой каток!» стануць 3 каткі, што набяруць найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў.