Усе навiны 15 Жніўня 2013

NIVEA MEN – дзень пачынаецца з цябе

Дзясяткі карысных парад для мужчын змешчаны на абноўленым сайце NIVEA MEN (Расія), запуск якога адбыўся ў ліпені 2013-га. Новую версію сайта адрознівае свежы дызайн, мноства карыснага кантэнту, зручная навігацыя і павышаная ўвага да мабільных карыстальнікаў (у сайта NIVEA MEN ёсць адаптыўная версія).
Рэсурс NIVEA MEN – гэта буйныя ілюстрацыі, блокі і тэкст, у якім заключаны сэнс, – і нічога лішняга. Тут эфектна паказаны прадукты брэнда і іх асноўныя перавагі. Прадуманая навігацыя дазваляе карыстальніку хутка і зручна дабрацца да любога раздзела, што б ён ні меў на мэце. Асаблівая ўвага на сайце аддадзена «Парадам па доглядзе». Як пазбавіцца ад раздражнення, як выглядаць «агурком» пасля бяссоннай ночы, як паспець на працу, калі ад ложка да дзвярэй засталося 15 хвілін... Тут сабраны каштоўныя рэкамендацыі, якія дапамагаюць мужчынам перамагаць у доглядзе за сабой. Простыя парады ад прафесійных касметолагаў і стылістаў дазваляюць прыцягнуць дадатковую ўвагу да прадукцыі NIVEA MEN.
Працу па перакладзе і адаптацыі кантэнту для рускамоўных карыстальніў выканала агенцтва Red Graphic.