Усе навiны 15 Красавіка 2014

Вельмі смачныя рэцэпты гатуем разам

Хто гаварыў, што кухня не падыходзіць для ідэальнага спаткання? А хто запэўніваў, што дзецям сярод рондаляў і патэльняў не месца? Хто запэўніваў, той хлусіў! ITLV ведае дакладна: менавіта на кухні здзяйсняюцца цуды. Тут праходзяць самыя шчырыя гутаркі з сям’ёй і самыя пяшчотныя дакрананні – кончыкамі пальцаў, як быццам незнарок, – з каханым. І ўсё гэта – падчас гатавання, м-м-м-м, такіх смачных і здаровых страў!
Так, менавіта кухня – гэта прастора смаку, гутарак, крэатыву і весялосці. Заходзьце на новы сайт брэнда ITLV , і вы знойдзеце самыя вытанчаныя або простыя, найлепшыя рэцэпты страў, якія зможаце прыгатаваць са сваімі сябрамі, дзецьмі і каханым. Гатуйце разам, вам спадабаецца!