Усе навiны 16 Студзеня 2014

Ператварыце кватэру ў дамашні кінатэатр

Хочаце ў кіно? Тады заходзьце ў госці да Popitas. Брэнд вырабляе натуральны зерневы папкорн з розным смакам і ўваходзіць у топ самых вядомых брэндаў у Іспаніі. Прычым жа тут кіно? Проста ў Popitas цяпер ёсць свой сайт, створаны спецыяльна для аматараў папкорну і кінематографа.
Сайт будзе цікавы тым, хто любіць сабрацца з сям’ёй ці сябрамі перад экранам тэлевізара, каб разам паглядзець добры фільм ці напружанае спартыўнае спаборніцтва. Для кожнага прагляду Popitas прапануе спецыяльны смак: меладраме ці рамантычнай камедыі лепш за ўсё падыдзе Popitas карамельны, для камедыі – Popitas салодкі, а для прагляду спартыўнага матча варта прыгатаваць Popitas сырны.
На сайце рэалізаваны сэрвіс, які дазваляе кожнаму кінаману ўвасобіць сваю патаемную мару: стварыць уласны кінатэатр. Больш не прыйдзецца марнаваць грошы на квіткі, час – на дарогу і чэргі, дастаткова купіць упакоўку Popitas, сабраць сям’ю і запрасіць сяброў. З Popitas у вас заўсёды будуць найлепшыя месцы.
Каб ваш кінапаказ быў самым сапраўдным, патрэбен запрашальны квіток. Popitas прапануе карыстальнікам самастойна распрацаваць элемент, які завершыць вобраз персанальнага кінатэатра. Упішыце ў запрашэнне дату і час прагляду, назву фільма і, вядома ж, не забудзьцеся ўказаць, хто прыносіць сок, а хто – гатуе папкорн. Гатова? Можаце пасылаць запрашальнік сваім сябрам!