Усе навiны 16 Снежня 2014

Запуск сайта Coffee With Me

Усе мы ходзім на каву і клічам сяброў на каву. З кубка кавы пачынаюцца знаёмствы з кліентамі, калегамі і палюбоўнікамі. А найлепшыя сябры – гэта тыя, з кім можна нават не гутарыць, а проста моўчкі сядзець за столікам у кавярні. Кава – гэта такі сучасны гарадскі дзэн. А пад Новы год пару хвілін на каву – гэта асаблівая каштоўнасць.
Вечарам 15 снежня стартаваў наш праект Coffee With Me. Для старту тут можна ўбачыць сяброў, партнёраў і калег, – выдатная кампанія. Мы віншуем усіх з Новым годам і запрашаем далучыцца да праекта, даслаўшы сваё відэа на www.coffeewithme.ru.