Усе навiны 12 Лістапада 2014

Рэдызайн marketing.by

Новая праца Red Graphic: рэдызайн і змяненне структуры прафесійнага рэсурсу пра маркетынг і рэкламу ў Беларусі marketing.by. У абноўленай версіі ў сайта з'явіўся выдатны лагатып аўтарства арт-дырэктара Red Graphic Захара Шлімакова. І мноства не менш выдатных іконак.
«На сайце з'явілася больш візуальнай інфармацыі. Гэта сусветны трэнд, да якога пачалі імкнуцца і беларускія крыніцы навін. Мы не выключэнне. Да таго ж наш сайт не мяняўся з моманту яго запуску ў 2007 годзе, таму час перамен ужо даўно настаў», – распавядае кіраўнік marketing.by Сяргей Скараход.
Таксама мы перапрацавалі логіку падачы кантэнту. Цяпер публікацыі marketing.by даступныя ў пяці асноўных раздзелах. У карыстальнікаў з'явілася магчымасць адбіраць матэрыялы па тэматыках (іх стала больш за 40). Асобнымі блокамі на сайт дадаліся раздзелы «Бізнес-навучанне» і «Вакансіі». У будучым яны стануць паўнавартаснымі сэрвісамі, дзе карыстальнікі змогуць атрымліваць найбольш поўную інфармацыю і вырашаць неабходныя задачы.