Усе навiны 31 Ліпеня 2013

«Рынамарыс» – сасудазвужальны сродак новага пакалення

Прадставіць новы прадукт на рынку лекавых прэпаратаў у Расіі – такую задачу вырашае сайт «Рынамарыс», запушчаны ў ліпені 2013 года. «Рынамарыс» – сасудазвужальны сродак новага пакалення, у склад якога ўваходзіць натуральная марская вада («Аквамарыс») і сасудазвужальны кампанент.
Прэпарат «Рынамарыс» выпускаецца міжнароднай фармацэўтычнай кампаніяй «Ядран». Інтэрактыўнае агенцтва Red Graphic выканала працу па праектаванні, дызайне, напаўненні і тэсціраванні сайта.
Асноўныя раздзелы сайта прысвечаны прэпарату «Рынамарыс», складу і прынцыпу дзеяння гэтых лекаў. Падрабязна апісаны перавагі выкарыстання «Рынамарыса» пры лячэнні розных захворванняў. У асобны раздзел вынесены агульныя пытанні пра сасудазвужальныя прэпараты і адрозненні «Рынамарыса» ад асноўных груп сродкаў для лячэння насмарку.
Інфармацыя пададзена ў даступнай, лёгкай для разумення форме, бо мэтавая аўдыторыя рэсурсу – гэта наведвальнікі апатэк, пацыенты, якім былі прызначаны гэтыя лекі; або карыстальнікі, якія хочуць падабраць лекі ад насмарку самастойна. Знешнія спасылкі з сайта вядуць на артыкулы з больш падрабязнай інфармацыяй для ўрачоў.