Усе навiны 7 Лютага 2014

Адаптыўны сайт для SaM Solutions

Мы завяршылі працу над карпаратыўным сайтам IT-кампаніі SaM Solutions, якая прапануе паслугі па афшорнай распрацоўцы праграмнага забеспячэння для буйных заходніх заказчыкаў. Паколькі кампанія дынамічна развіваецца, адной з мэт распрацоўкі было стварэнне сайта, які адпавядае бягучаму ўзроўню развіцця SaM Solutions. Было важна наглядна прадставіць сэрвісы і ключавыя кампетэнцыі кампаніі, а таксама павялічыць колькасць кантактаў з кліентамі праз сайт.
Пры распрацоўцы структуры нам удалося аптымізаваць шырокі тэкставы матэрыял. Сайт адаптыўны, усе блокі інфармацыі (тэорыя і практыка) у поўным аб’ёме данесены да карыстальнікаў незалежна ад абсталявання, якое яны выкарыстоўваюць.