Усе навiны 1 Жніўня 2013

Sprite распавядзе пра вулічную культуру

Агенцтва Red Graphic распрацавала сайт, прысвечаны вулічнай культуры Беларусі.
Сайт Sprite Драйв створаны для брэнда Sprite кампаніі Coca-Cola (Беларусь). Яго адкрыццё – чарговы крок у рэалізацыі агульнай стратэгіі, накіраванай на прыцягненне маладой актыўнай аўдыторыі і фарміраванне ў яе лаяльнасці да брэнда Sprite. Праца над праектам была завершана ў ліпені 2013 года. Сайт Sprite Драйв знаёміць маладых людзей з вулічнай культурай. Асноўная задача рэсурсу – распаліць цікавасць патэнцыйнай аўдыторыі сайта да стрыт-кірункаў і папоўніць дружную армію экстрэмальшчыкаў, вулічных мастакоў, танцораў і музыкаў Беларусі новымі тварамі. На сайце публікуюцца матэрыялы пра найлепшыя «вулічныя» праекты і іх аўтараў.
Рэсурс, прысвечаны беларускаму андэграўнду, будзе ўвесь час папаўняцца свежымі інтэрв’ю з прадстаўнікамі розных стрыт-кірункаў, аглядамі свежых трэндаў са свету вулічнай культуры і навінамі руху Sprite Драйв.