Усе навiны 1 Кастрычніка 2013

Tell Red Graphic. Перадача эмоцый на адлегласць

Быць кліентам Red Graphic стала прасцей. У Google Play з’явіўся дадатак Tell Red Graphic.
1 кастрычніка Red Graphic святкуе 21 год і дорыць сваім кліентам мабільны дадатак, які дазваляе хутка дзяліцца задавальненнем ад сумеснай працы або паведамляць аб праблеме з праектам.
У дадатку апісана 6 рэакцый: пазітыўныя, нейтральныя і негатыўныя. Карыстальнік можа адправіць любую з іх. Паведамленне пра рэакцыю атрымліваюць на свой e-mail менеджар праекта і топ-менеджары агенцтва. «Атрымаўшы водгук, менеджар хутка звязваецца з кліентам, дзякуе яму, калі водгук станоўчы, або, калі водгук негатыўны, задае ўдакладняльныя пытанні. У выпадку крайніх рэакцый, як пазітыўных, так і негатыўных, працэс кантралюе дырэктар RG, – распавядае выканаўчы дырэктар Red Graphic Таня Рагоўская. – Гэты дадатак дапаможа нам аптымізаваць рабочы працэс. Таксама Tell Red Graphic дае магчымасць складаць эмацыйную «карту » праекта. Калі праект завершыцца, мы будзем ведаць, якія этапы былі праведзены бліскуча, а якія сталі не вельмі ўдалымі, і зможам папрацаваць над іх паляпшэннем».
Калі вы кліент Red Graphic, спампуйце дадатак з Google Play .
У найбліжэйшы час Tell Red Graphic будзе даступны і для карыстальнікаў iPhone.