Усе навiны 23 Студзеня 2015

Запуск сайта для кампаніі Vizor Interactive

Вы гуляеце ў «Кландайк»? А хочаце даведацца больш пра стваральнікаў гэтай гульні? Vizor Interactive – вядучы распрацоўшчык і выдавец шматкарыстальніцкіх гульняў для браўзера, сацыяльных сетак і мабільных платформ у Беларусі. Гэта яны прыдумалі і рэалізавалі «Кландайк», «Зомбі-ферму» і «Вернасць: Рыцары і Прынцэсы» – гульні, якія збіраюць мільёны фанатаў па ўсім свеце. Новы карпаратыўны сайт кампаніі Vizor Interactive з'явіўся па адрасе www.vizor-interactive.com.
Заходзьце на яго, каб першым даведацца пра рэлізы каманды, парадавацца перамогам распрацоўшчыкаў або прачытаць свежыя інтэрв'ю з супрацоўнікамі. А калі гэтага будзе мала – працягвайце зносіны з кампаніяй у сацсетках: спасылкі на ўсе профілі Vizor Interactive вы таксама знойдзеце на сайце.