ПРАЦА ДЛЯ СУПЕРГЕРОЯЎ У НАС ЁСЦЬ ЗАЎСЁДЫ

У нашу каманду мы бяром людзей, якія, гэтак жа, як і мы, хочуць рабіць самыя эфектныя і эфектыўныя кампаніі і праекты для нашых вельмі патрабавальных кліентаў.

Мы з задавальненнем паглядзім ваша партфоліа – дасылайце! Цяпер нам асабліва цікавыя:

тэхнічны дырэктар (мінск)

Гордая, кампактная, маладая каманда шукае чалавека, апантанага карыснымі, разумнымі, прыгожымі digital-праектамі.


Мы. 24 гады, 18 гадоў у digital, кліенты — лідары рынку ці заўтра імі стануць, мы дапаможам.


Вы. Ведаеце PHP/HTML/CSS/JS/MySQL. Стварылі дзясяткі складаных сайтаў, прома-сайтаў, праграм. Можаце наладжваць серверы, хостынг, дамены, вэб-аналітыку. Умееце чытаць, пісаць і гаварыць па-англійску.


У RedGraphic вам трэба будзе разумець і прымаць мэту праекта, аддзяляць збожжа ад пустазелля, збіраць каманду і арганізоўваць яе працу. Задаваць стандарты і дзяліцца ведамі. Трываць цяжар зносін з творчым калектывам, спатрэбіцца вялікае сэрца.

аналітык (мінск)

Мы шукаем чалавека, які здольны ўсё ўпарадкоўваць і сістэматызаваць, асабліва, калі гаворка ідзе пра сайт. Ён пракладвае шляхі, па якіх будзе зручна хадзіць карыстальнікам. Стварае стратэгіі рашэння бізнес-задач кліента. Ён называе сябе архітэктарам вопыта.

Працоўныя інструкцыі:

  • праектаванне і аптымізацыя інтэрфейсаў: ад прома-сайтаў да інфармацыйных сістэм,
  • аналіз патрабаванняў кліента,
  • пастаноўка задач і напісанне тэхнічнага задання,
  • распрацоўка схем (інфармацыйная архітэктура),
  • прататыпаванне,
  • аналітыка актуальных праектаў: падрыхтоўка справаздач аб выніках праведзенага аналізу з апісаннем слабых бакоў сайта і рэкамендацыямі па іх устараненні; складанне рэкамендацый па паляпшэнню сайта.

Патрабаванні:

вопыт працы не менш за 2 гады, уменне абгрунтавана і дакладна выказваць свае думкі ў пісьмовай форме, граматная беларуская альбо руская мова, веданне тэхнічнай ангельскай мовы на ўзроўні не ніжэй за Intermediate. Будзе добра, калі вы валодаеце інструментамі вэб-аналітыкі.

Што мы прапаноўваем?

  • Разнастайныя па тэматыцы і складанасці задачы.
  • Праекты для міжнародных кампаній.
  • Выдатныя ўмовы для прафесійнага развіцця.
  • Зарплату, адэкватную вашым уменням і намаганням.
  • Бадзёрых калег, у якіх ёсць чаму навучыцца.

Для запрашэння ў госці дашліце нам ліст з расповедам пра сябе і свае праекты. Дадайце да ліста ўсё, чым вы можаце пахваліцца: мы будзем ганарыцца вашымі праектамi разам.

senior PHP-праграміст (мінск)

Шукаем стваральніка лічбавага сусвету, гуру праграмавання і майстра адміністравання.

У нас: буйныя кліенты міжнароднага ўзроўня. Нестандартныя задачы. Разнастайныя дызайнерскія праекты. Выдатны офіс з бадзёрымі калегамі.

У вас: агіда да аднолькавасці і руціны. Жаданне быць лепшым у вашай галіне. Паталагічны перфекціянізм.

Дадзім вам шмат праектаў, сярод якіх ёсць складаныя, вельмі складаныя і вельмі-вельмі складаныя. Чым больш складаныя праекты вы можаце рэалізаваць, тым больш каштоўны вы для нас. Вы будзеце весці праект ад старта да фініша, у камандзе з вэб-аналітыкам, вэб-тэхнолагам, дызайнерам і менеджарам. Мы любім працаваць хутка: у год вы будзеце рэалізаваць больш за 20 разнастайных па тэматыцы і складанасці праектаў. Вы зможаце паляпшаць сваю кваліфікацыю як на ўнутраных семінарах, так і на канферэнцыях і вэбінарах.

Мы прапануем: зарплату па выніках суразмоўя: чым багацейшы ў вас вопыт і больш складаныя вашыя працы, тым больш зарплата. Стартавая зарплата – ад 1.500 у.а.

Чаго мы чакаем ад вас?

  • Вопыт вэб-распрацоўкі не меншы за 3 гады.
  • Вопыт працы з 1С-Bitrix не меншы за два гады.
  • Здольнасць самастойна вырашаць складаныя і нестандартныя задачы.
  • Добрае разуменне архітэктуры і магчымасцей 1С-Bitrix.
  • Высокі ўзровень ведання PHP, MySQL, HTML, CSS, JavaScript.
  • Веданне базавых асноў UNIX-адміністравання.

Калі ласка, прыводзьце прыклады выкананых прац у сваім рэзюмэ!

junior PHP-праграміст (мінск)

Вы нестандартна мысліце. У вашым партфоліо яшчэ не так багата праектаў, але вы ганарыцеся кожным з іх. Альбо наадварот – ужо зараз вы ведаеце, як іх палепшыць. Вы марыце аб тым, каб заваяваць увесь свет: так чаму б не распачаць вось з гэтага канкрэтнага сайта? Вы абралі гэтую прафесію, таму што яна дазваляе вам глядзець у глыбіню. Так, вы здольныя слухаць, спрабаваць і пастаянна вучыцца. Мы шукаем сабе ў каманду менавіта такога Junior PHP-праграміста. 

Што мы прапануем:

  • Зарплату па выніках суразмоўя ў залежнасці ад вопыта і вашага партфоліо: чым багацейшы ваш вопыт и складанейшыя вашыя праекты, там больш зарплата. Стартавая зарплата – ад 1.000 у.а.
  • Тэрмін выпрабавання: тры месяцы.
  • Офіс у цэнтры горада: вул. Няміга.
  • Поўны 8-гадзінны працоўны дзень.

Чаго мы чакаем ад вас?

  • Вопыт вэб-распрацоўкі не меншы за 2 гады.
  • Вопыт працы з 1С-Bitrix не меншы за год.
  • Здольнасць самастойна вырашаць складаныя і нестандартныя задачы.
  • Добрае разуменне архітэктуры і магчымасцей 1С-Bitrix.
  • Высокі ўзровень ведання PHP, MySQL, HTML, CSS, JavaScript.
  • Веданне базавых асноў UNIX-адміністравання. 

Калі ласка, прыводзьце прыклады выкананых прац у вашым лісце да нас.

дызайнер (мінск)

Дызайнер павінен разумець брыф, задаваць пытанні, брацца за працу ў момант, калі яму зразумела, што рабіць. Умець генераваць ідэі і ўвасабляць іх у інтэрактыўных прадуктах: будзе гэта прэзентацыя на сайце ці мабільныя сэрвісы.

Каго мы шукаем?

Выкшталцонага вэб-дызайнера, які здатны на стварэнне графічных канцэпцый рэкламных кампаній у інтэрнэце. Ён робіць макеты сайтаў, гульняў, сэрвісаў і аплікацыяў.

Мы гатовы прапанаваць працу над праектамі для вельмі правільных міжнародных і лакальных кліентаў. Нахабныя і складаныя задачы. Крутых суседзяў-дызайнераў. Разумных менеджараў. Вялікі iMac. Планшэт. Прыгожае крэсла. Любоў.

Што трэба зрабіць, каб патрапіць да нас?

Даслаць спасылку на партфоліа.