digital-стратэгія

«Выйсці» ў інтэрнэт і «адлічбаваць» маркетынг – гэтага не дастаткова для паспяховай кампаніі. Зразумець, як кожная частка бізнесу павінна рэагаваць на змены ў паводзінах людзей. Як кожная каштоўнасць брэнда павінна фарміравацца і перадавацца ў лічбавых медыя. Менавіта ў гэтым мы дапамагаем кліентам. Самы эфектыўны спосаб працы – стратэгічная сесія з удзелам тых, хто прымае рашэнні па развіцці брэнда: дырэктара па маркетынгу ці ўладальнікаў кампаніі.
На старце нам важна атрымаць асноўную інфармацыю пра бягучы стан спраў з прасоўваннем брэнда і задачы маркетынгу. Мы робім нашу дамашнюю працу па аналізе рынку і аўдыце digital-маркетынгу брэнда і канкурэнтаў, рабочую версію стратэгіі з каналамі і фарматамі камунікацыі і ўжо на сесіі, улічваючы інфармацыю ад уладальнікаў брэнда, канчаткова фармулюем стратэгію, распрацоўваем платформу камунікацыі і потым робім дэталёвы план прасоўвання.
У цэлым распрацоўка стратэгіі займае каля 4 тыдняў. Вынік: дакладныя мэты і задачы digital-прасоўвання, спіс самых важных параметраў, па якіх мы ацэньваем эфектыўнасць рэалізацыі стратэгіі, і сам план на 6 – 12 месяцаў.