кантэнт-стратэгія

Кантэнт-стратэгія адказвае на пытанні, дзе, як і з якой мэтай вы будзеце ўзаемадзейнічаць са сваёй аўдыторыяй.
Паслуга па стварэнні сістэмы кантэнт-маркетынгу складаецца з некалькіх этапаў:
  • Папярэдні аўдыт знешняй камунікацыі вашай кампаніі ў інтэрнэце. Мы прааналізуем, як і пра што ваш брэнд размаўляе са сваёй аўдыторыяй у дыджытал-асяроддзі. Ацэнім эфектыўнасць камунікацыі. Падрабязна прааналізуем паводзіны вашай мэтавай аўдыторыі ў інтэрнэце, вывучым дзеянні вашых асноўных кантэнт-канкурэнтаў. Пасля гэтага вы атрымаеце тэкставы дакумент з вынікамі аўдыту, які ўключае карту ўспрымання брэнда на рынку, і асноўнымі рэкамендацыямі па камунікацыі з аўдыторыяй.
  • Пастаноўка мэт. Мы вызначым ключавыя паказчыкі, неабходныя для колькаснага вымярэння эфектыўнасці абранай камунікацыйнай стратэгіі.
  • Складанне кантэнт-карты брэнда. Кантэнт-карта – гэта матрыца місіі, экспертных ведаў і асноўных каштоўнасцей кампаніі, выяўленая ў канкрэтных тэматыках і тэкстах. Для складання кантэнт-карты мы правядзём інтэрв’ю, каб канкрэтызаваць сферу ведаў, у якой ваша кампанія можа выступаць у якасці эксперта. Таксама мы вызначым вобласці прафесійных кампетэнцый супрацоўнікаў вашай кампаніі, якія можна выкарыстоўваць для фарміравання іміджу. У выніку вы атрымаеце рэкамендацыі па выкарыстанні стыляў і жанраў камунікацыі, а таксама лінгвістычныя і паводзінскія нормы камунікацыі.
  • Распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі ў адпаведнасці з маркетынгавымі задачамі кампаніі, праведзеным аўдытам і кантэнт-картай. На гэтым этапе вызначаецца, дзе, як і з якой мэтай ваш брэнд будзе ўзаемадзейнічаць са сваёй мэтавай аўдыторыяй. Апісваюцца прынцыпы выкарыстання каналаў і фарматаў, рэлевантных інтарэсам аўдыторыі, а таксама задачы кожнага з гэтых каналаў.
  • Распрацоўка інструментаў для рэалізацыі стратэгіі ў кожным з каналаў камунікацыі. Мы складаем падрабязны тэматычны план публікацый (штомесячны план і план-задзел на год). Пры неабходнасці прадугледжваем крос-платформавыя актыўнасці, у тым ліку конкурсныя.
  • Постаўдыт дасягнутых мэт і задач, падзелены на этапы (штомесячны, штогадовы). На гэтым этапе аналізуецца эфектыўнасць працы ў розных каналах, пры неабходнасці ацэньваецца зварот інвестыцый і карэктуюцца мэты кантэнт-маркетынгу. Распрацоўваецца актуальны план дзеянняў на наступны этап.
Замовіўшы гэты набор паслуг, вы атрымліваеце адзіны інструмент, які працуе на мэты і задачы вашай кампаніі ў інтэрнэце.
Для рэалізацыі кантэнт-стратэгіі мы прапануем вам розныя інструменты кантэнт-маркетынгу. Кожны з іх можна выкарыстоўваць як самастойна, так і ў комплексе з іншымі інструментамі, у залежнасці ад пастаўленых задач і заяўленых мэт.