кантэнт

Напісаць тэкст, які будзе прадаваць. Альбо тэкст, які засяродзіць увагу. Прыдумаць шэраг артыкулаў і размесціць іх у сваім блогу ці на сайтах партнёраў. Даць каштоўную інфармацыю. Працягнуць зносіны ў сацсетках.
Вы можаце шмат чаго расказаць сваім пакупнікам. І быць такім разнастайным: цікавым, карысным, уважлівым. Тое, як вы выглядаеце ў сеціве, гэта тое, як вы гутарыце і якія словы выкарыстоўваеце. Мы дапаможам вам выпрацаваць уласны стыль зносінаў.
Каб кожнае вашае слова мела вагу і переўтваралася ў эфектыўны інструмент вашага маркетынгу.
Мы любім вырашаць комплексныя задачы, звязаныя з распрацоўкай кантэнт-стратэгіі брэндаў. Аднак мы з задавальненнем распачнем працу з вамі і на невялікіх праектах. Тэкстыпраца ў сацсетках альбо фотасесія – мы ведаем, як распавесці вашу гісторыю гэткім чынам, каб вашы кліенты яе пачулі.