SMM, аплiкацыi

Мы дапамагаем брэнду ўлічваць меркаванне карыстальнікаў і рэагаваць на яго. Паказваем, як у штодзённай актыўнасці брэнд можа рэалізоўваць сваю філасофію, данесці ключавое пасланне і атрымаць зваротную сувязь ад мэтавай аўдыторыі.
Мы распрацоўваем стратэгію працы ў сацыяльных сетках, у рамках якой прапануем агульны стыль камунікацыі, прыёмы інтэграцыі каштоўнасцей брэнда, прыцягнення аўдыторыі, актыўнасці. Мы вызначаем метады вымярэння эфектыўнасці. Вядзём старонкі брэндаў у сацсетках, аналізуем прамежкавыя вынікі і карэктуем стратэгію ў працэсе працы. Дадаткова мы распрацоўваем рэкламныя кампаніі ў сацсетках. Мы рыхтуем візуальныя і тэкставыя матэрыялы рэкламных аб’яў і сочым за ходам рэкламнай кампаніі, пры неабходнасці карэктуючы таргетынгі.
Калі вы плануеце весці вашы акаўнты ў сацсетках самастойна, мы распрацуем для вас стратэгію прасоўвання брэнда і навучым вашага спецыяліста тонкасцям працы з аўдыторыяй сацсеткі, абранай вамі ў якасці асноўнай платформы для камунікацыі. Таксама мы дапаможам вам вызначыць найбольш выгодныя для вас фарматы і пляцоўкі для сацмедыямаркетынгу.
Аплiкацыi могуць распрацоўвацца як асобныя праекты ці як частка SMM-падтрымкі брэнда.