digital-кампанія

Распрацаваць гульню для мабільных тэлефонаў толькі для таго, каб запусціць віруснае відэа. Правесці мерапрыемства, каб атрымаць кантэнт для анлайн-праекта. Стварыць небрэндаваную супольнасць, каб чэрпаць аўдыторыю для прадуктовага сайта. Стратэгіі рэкламных кампаній становяцца ўсё дзівосней і дзівосней.
Мы адказваем на мноства пытанняў... Як размаўляем з людзьмі? Дзе іх знаходзім і што распавядаем? Што хочам, каб яны зрабілі? Будзем рабіць спецпраект у сацыяльных сетках ці здымем відэа? Далучым кантэкстную рэкламу ці кіраванне рэпутацыяй брэнда? Зробім партнёрскую праграму з інтэрнэт-крамамі ці арандуем клуб?
Мы стартуем з разумення стратэгіі рэкламнай кампаніі, ствараем крэатыўныя ідэі і распрацоўваем усе матэрыялы, якія патрэбныя для таго, каб ідэя задыхала, ажыла і пачала прыцягваць аўдыторыю да праекта і пакупнікоў да кліента. І мы прыдзірліва сочым за ходам кампаніі, бо ў digital у нас заўсёды ёсць магчымасць зрабіць невялікія змены, што могуць крытычна палепшыць рэзультат. А рэзультат – гэта вынікі кампаніі ў статыстычных метрыках, але яшчэ лепш – у вымяральных для кліента бізнес-лічбах.