аналітыка і канцэпцыя

Мы не адразу пачынаем пілаваць дрэва і рабіць вэб-праект. Спачатку мы вострым пілу: даведваемся як мага болей пра бізнес кліента, удакладняем сітуацыю на рынку і яе адлюстраванне ў лічбавым асяроддзі. І фарміруем канцэпцыю будучага рашэння. Навошта і адкуль карыстальнікі прыйдуць на наш сайт? Якую інфармацыю яны чакаюць там убачыць, і якія веды мы хочам ім перадаць? Нам трэба прапанаваць ім застацца даўжэй, вярнуцца зноў, пакінуць нам свае кантактныя звесткі?
Пасля гэтага мы прыступаем да праектавання сайта.