крэатыўная канцэпцыя і механіка

Добрая палова людзей працуе ў рэкламе таму, што любіць менавіта гэты этап: калі паведамленне набывае форму і накіроўваецца адрасату на зробленай уручную паперы, ці куляй, ці букетам палявых кветак. Залежыць ад задачы.
Крэатараў мы падбіраем са «здымным дахам»: каб ідэі былі самымі вар’яцкімі, трэба дазволіць даху трошкі з’ехаць, але адразу за гэтым патрэбна праверка на рэалізоўнасць, і тут ужо дах на месцы і не цячэ. Калі гатова ідэя – робіцца падрабязная механіка яе рэалізацыі. Куды ідзём, што робім, што просім зрабіць нашу аўдыторыю і якія пернікі ёй прапаноўваем.