АДАНІ СІСТЭМЗ: ідэй да рашэнняў

Кліент

Навукова-вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «АДАНІ» (УП «АДАНІ»), распрацоўшчык і вытворца складанай медыцынскай тэхнікі, сістэм забеспячэння бяспекі, абсталявання неразбуральнага кантролю і аналітычнага прыборабудавання.

Задача

Распрацаваць карпаратыўны сайт прадпрыемства. Расказаць пра місію, структуру, магчымасці і прадукцыю кампаніі. Забяспечыць зручную зваротную сувязь з прадстаўнікамі кампаніі.

Мэтавая аўдыторыя

Спецыялісты ў вобласці забеспячэння бяспекі; медыцынскага абсталявання; аналітычнага абсталявання. Спецыялісты лабараторый прамысловых прадпрыемстваў. Дылеры і дыстрыб’ютары названай тэхнікі.

Рашэнне

Мы распрацавалі сайт са складанай архітэктурай, якая дазволіла развесці і актуалізаваць інфармацыю для розных катэгорый мэтавай аўдыторыі. Найбольш важная інфармацыя аб кампаніі, яе місіі, перавагах, а таксама кантакты АДАНІ даступны на асноўным дамене і ўваходзяць у асноўнае меню.
Пэўныя рашэнні і прадукты прадпрыемства ў вобласці медыцыны, бяспекі і аналітыкі вынесены ў асобныя тэматычныя падраздзелы на паддаменах тыпу medical.adani.by. Спіс падраздзелаў раскрываецца пры націсканні на кнопку «Меню». Аўтарскія ілюстрацыі перадаюць сэнс асноўных накірункаў дзейнасці кампаніі.
Тэматычныя падраздзелы сайта выкананы ў стылістыцы сайта, маюць падобную структуру. На ўсіх прадуктовых старонках для зручнасці зваротнай сувязі з менеджарамі кампаніі знаходзяцца спасылкі на старонку «Кантакты».

Вынікі

18,23%

канверсія мэты «Пераход на старонку «Кантакты»

02:12

сярэдняя працягласць сеанса

2,82

сярэдняя глыбіня прагляду

Рабочая группа

праектаванне Саша Якаўлеў

распрацоўка дызайн-канцэпцыі Надзя Макеева

дызайн Надзя Макеева, Захар Шлімакоў

ілюстрацыі Алег Лабунскі

вёрстка Ваня Пасечны

праграмаванне Дзіма Страпко

менеджар Насця Назарава, Таня Рагоўская