Адаптыўны сайт бізнес-трэнераў Байкова і Астапец

Кліент

Бізнес-трэнеры Віталь Байкоў і Алена Астапец.

Мэтавая аўдыторыя

Топ-менеджары, кіраўнікі прадпрыемстваў; спецыялісты HR; уладальнікі аўтабізнесу.

Задача

Распрацаваць іміджавую і інфармацыйную пляцоўку бізнес-трэнераў у інтэрнэце. Прадставіць карпаратыўныя праграмы «тандэма», распавесці пра адметныя асаблівасці навучання ў Байкова і Астапец. Забяспечыць зручную сувязь патэнцыйных кліентаў з бізнес-трэнерамі для кансультацыі і замовы праграм.

Працы
Распрацоўка лагатыпа, фірмовага стылю; дызайн-канцэпцыя сайта, дызайн, вёрстка, праграмаванне сайта; капірайтынг.

Распрацоўка стылю матэрыялаў для трэнінгаў: падрыхтоўка шаблонаў прэзентацый, раздатачных матэрыялаў.

РАШЭННЕ

Віталь Байкоў і Алена Астапец прапануюць больш за пятнаццаць карпаратыўных і індывідуальных бізнес-семінараў, а таксама ўнікальныя праграмы для аўтабізнесу. У вобласці бізнес-адукацыі трэнеры працуюць з 1998 года.
Мы распрацавалі сайт, на якім змясцілі падрабязныя апісанні трэнінгаў і інфармацыю пра асаблівасці навучання ў Байкова і Астапец. Скразным блокам на сайце пададзены кантактныя звесткі трэнераў. Сайт адаптуецца пад мабільныя прылады, захоўваючы пры гэтым агульную логіку ўзаемадзеяння карыстальніка з кантэнтам.
Таксама мы распрацавалі фірмовы стыль і лагатып праекта.

РАСПРАЦОЎКА ФІРМОВАГА СТЫЛЮ

Фірмовы стыль адпавядае асноўным ідэям працы трэнераў: «бізнес з чалавечым тварам», «навучанне як радасны і займальны працэс».
У графічным рашэнні лагатыпа мы выкарыстоўвалі гатычны шрыфт і малюнкі кнігі і лотаса, якія сімвалізуюць веды («логас і лотас»). Строгі і чысты дызайн, вузкая, практычна манахромная, колеравая палітра дазваляюць засяродзіць увагу карыстальніка на галоўным – тэкстах з апісаннем паслуг бізнес-трэнераў.

РАСПРАЦОЎКА САЙТА

Мы структуравалі атрыманую ад кліента інфармацыю пра ўсе бізнес-семінары, разбіўшы яе на тры буйныя блокі: «Асноўныя праграмы», «Спецыяльныя і індывідуальныя праграмы», «Праграмы для аўтабізнесу».
Апісанні праграм на сайце мы выканалі па адзіным «шаблоне»: працягласць, асноўная задача і вынік, які атрымае слухач у канцы навучання. Такая аднастайнасць дазваляе карыстальнікам хутка падабраць ідэальны трэнінг для рашэння сваіх бізнес-задач. Акрамя гэтага, гэта эканоміць час аўдыторыі: усю неабходную і пры гэтым дастатковую для прыняцця рашэння інфармацыю пра кожны з трэнінгаў мы «ўклалі» ўсяго ў 400 знакаў. Поўнае апісанне трэнінгаў даступна па кліку на адпаведную праграму.
Дадаткова мы падрыхтавалі некалькі аглядных матэрыялаў пра методыку працы Віталя Байкова і Алены Астапец. Гэтыя матэрыялы даюць дадатковыя аргументы на карысць замовы паслугі ў бізнес-трэнераў. «Сталыя паспяховыя людзі часта не разумеюць, як самастойна, знаходзячыся толькі ўсярэдзіне кампаніі, выйсці за звыклыя ментальныя і паводніцкія рамкі. Мы вучым нашых кліентаў гэтаму. Вучым не толькі ставіць мэту, але і дасягаць яе. Мы вучым умець»

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

распрацоўка дызайн-канцэпцыі Ілья Доўнар

распрацоўка лагатыпа Ілья Доўнар

дызайн Алег Лабунскі, Ілья Доўнар

вёрстка і праграмаванне Ваня Пасечны, Саша Шынкевіч

капірайтынг Каця Нявінская

праект-менеджар Насця Назарава