Беларускі лайфстайл-журнал КУКУ.org

Кліент

Kyky.org, анлайн-журнал.

Мэта

Распрацаваць новы візуальны вобраз партала. Прапанаваць новыя інструменты і прыёмы афармлення інфармацыйных матэрыялаў.

Задачы

Палегчыць візуальнае ўспрыманне матэрыялаў, павялічыць трафік на сайт за кошт прыцягнення карыстальнікаў з сацыяльных сетак, павялічыць глыбіню прагляду.

Рашэнне

Для абноўленай дызайн-канцэпцыі стартавай старонкі мы прапанавалі гібкую сетку публікацый. Плошча, якую матэрыял займае на сайце, зараз адпавядае яго значнасці для чытача. Былі зменены рубрыкі выдання, у шапцы з’явілася буйное меню-рубрыкатар, якое раскрываецца. Для паляпшэння «чытабельнасці» матэрыялаў былі распрацаваны дадатковыя інструменты візуальнага афармлення артыкулаў (напрыклад, набор графічных стиляў).
Мы пашырылі набор інструментаў для прэзентацыі матэрыялаў рэдакцыі: забяспечылі рознымі шаблонамі і фарматамі, у якіх можа быць прадстаўлена інфармацыя; падоўжылі жыццёвы цыкл артыкулаў, дзякуючы перакрыжаваным спасылкам на ўнутраных старонках і на галоўнай старонцы сайта.
На сайце выкарыстоўваецца шрыфт GT Walsheim з простай, «рукапіснай» гарнітурай. Ён падкрэслівае ўнікальнасць тэкстаў партала і ляжыць у аснове распрацаванага намі фірменнага стылю Kyky.
Запуск абноўленага рэсурсу адбыўся 23 сакавіка 2015 года.

Вынікі (чэрвень 2014 i 2015)

на 195,41%

павялічылася колькасць праглядаў старонак

на 200,06%

павелічыўся трафік з сацыяльных сетак

на 18,17%

памяншыўся працэнт адмоў са стартавай

Рабочая група

праектаванне Аркадый Каўфман

дызайн-канцэпцыя Захар Шлімакоў

дызайн Захар Шлімакоў, Надзя Макеева, Алег Лабунскі

арт-дырэктар Захар Шлімакоў

менеджар Надзя Зелянкова

менеджар Дар’я Мацявіна (KYKY.org)