Шматкарыстальніцкая гульня для страхавой кампаніі VrijVerzekerd

Кліент

Novocortex для страхавой кампаніі VrijVerzekerd (Галандыя).

Задача

Праінфармаваць мэтавую аўдыторыю пра тое, што ў выпадку сур’ёзнай аварыі страхавая кампанія VrijVerzekerd верне поўны кошт іх аўтамабіля. Прывесці карыстальнікаў на сайт, каб яны палічылі кошт страхоўкі.

Працы

Распрацоўка канцэпцыі, дызайну банера і гульні, праектаванне, анімацыя і праграмаванне банера і гульні, здымка і мантаж відэароліка, пасеў відэароліка, размяшчэнне гульні на App Store, напісанне артыкулаў і іх пасеў.

РАШЭННЕ

«Галандская страхавая кампанія VrijVerzekerd у выпадку сур’ёзнай аварыі верне вам поўны кошт вашага аўтамабіля. Такім чынам, вы зможаце набыць дакладна такі ж аўтамабіль і… працягнуць рух». Для таго, каб праілюстраваць гэтую перавагу, была прыдумана інтэрактыўная кампанія, якая складалася з бясплатнай гульні для iPhone «Бясконцая гонка»(Endless Race) і віруснага відэа.
Гульня Endless Race стала адной з першых шматкарыстальніцкіх гульняў для iPhone 3G, у якой дзеянне пераходзіць з аднаго тэлефона на іншы. Сутнасць гульні заключаецца ў тым, каб дабрацца да фінішу за 60 секунд, пасля чаго машына перамяшчаецца на іншы iPhone. Такім чынам, гуляць можна да бясконцасці. У выпадку аварыі на дапамогу прыходзіць кампанія VrijVerzekerd, якая вяртае аўтамабіль на трасу.
Геймплэй гульні зроблены на аснове інтэрактыўнага банера, распрацаванага намі для VrijVerzekerd у 2008 годзе.

ПАСЕЎ

Каб прыцягнуць увагу да гульні, мы знялі анлайн-відэа, у якім машына едзе па вельмі доўгім ланцужку iPhone (вы бачыце яго пад гэтым тэкстам). І паслалі спасылку на сайты, якія пішуць пра гульні і iPhone. Відэа выклікала дыскусіі пра тое, ці існуюць «Бясконцыя гонкі» ў рэальнасці. І ці магчыма, у прынцыпе, стварыць гульню, дзеянне якой пераносіцца з аднаго iPhone на іншы.
У выніку дыскусіі чытачы даведаліся, што Endless Racing Game існуе і што яе можна бясплатна спампаваць на App Store/iTunes. І што гульцы сапраўды могуць пабудаваць бясконцую гоначную трасу з iPhone, злучыўшы іх праз Bluetooth, дзякуючы новай peer-to-peer тэхналогіі, запушчанай Apple улетку 2009 г.

ВЫНІКІ

1.000.000 людзей

спампавалі гульню Endless Race в App Store

50 анлайн-выданняў

узгадалі кампанію Endless Raсe у сввіх публікацыях, у тым ліку Engadget и CrunchGear/TechCrunch

1-е МЕСЦА

ззаняло віруснае відэа Next Level (Endless Raсe) у спісе Most Viewed у Галандыі

7-е месца

відэа Next Level (Endless Raсe) заняло ў спісе Most Viewed ва ўсім свеце ў катэгорыі Gaming

130.000 ПРАГЛЯДАЎ

відэа Next Level (Endless Raсe) на YouTube у першы тыдзень

150 АДЗНАК

«пяць зорак» у відэа Next Level (Endless Raсe) у рэйтынгу YouTube

УЗНАГАРОДЫ

У красавіку 2010 года праца прызнана афіцыйным лаўрэатам 14th Annual Webby Awards (Нью-Ёрк) у катэгорыі Experimental&Innovation у секцыі Mobile.
Акрамя гэтага, у красавіку 2010 года праца ўганаравана «бронзай» у намінацыі «Анлайн і вірусныя» конкурсу «Інтэрнэт-рэклама» 2-га Міжнароднага фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы Квадрат» (Мінск). У маі 2010 года кампанія заваявала «золата» ў катэгорыі «Медыя-праекты» XI Кіеўскага міжнароднага фестывалю рэкламы.
Праца таксама ўвайшла ў шорт-спіс 17-га фестывалю рэкламы Golden Drum і 20-га Маскоўскага фестывалю рэкламы і маркетынгу Red Apple. Акрамя гэтага, «Бясконцая гонка» стала фіналістам міжнароднага фестывалю рэкламы AD STARS 2010 (Паўднёвая Карэя).

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

правядзенне кампаніі Novocortex (Галандыя), Red Graphic, Eat Information

распрацоўка iPhone app Science Soft

стварэнне відэа Bullet ICP

музыка група Drum Ecstasy