ЧАЦВЁРТЫ КВАРТАЛ

Раскажам гісторыю пра трэцюю сустрэчу па праекце. Мы ўжо «прадалі» сябе, архітэктары ведаюць, хто мы, ужо сінхранізаваліся ў тэрмінах і разуменні структуры праекта. Мы расказваем ідэі дызайну. Прапануем візуалізаваць прастору «4 квартала» і паказаць кожнага з архітэктараў у гэтым асяроддзі.

І атрымліваем адказ: «У яблычак!». Цудоўна, мы рады) Але далей — складаней. Бо кліент замаўляе праект і разлічвае атрымаць у выніку прадукт, а мы прапануем кліенту ўзмоцнены ўдзел і гульню, у якой яму давядзецца выканаць велізарны кавалак працы:

стварыць і змадэліраваць віртуальны «4 квартал» — натуральнае для студыі асяроддзе, дзе архітэктары будуць арганічнымі, пры гэтым змогуць заставацца асобамі з уласным стылем, але з адзіным мысленнем у дачыненні да прыгажосці і дызайну.

Наперадзе — тыдні працы каманды кліента: Андрэй Тумас і Вадзім Грыневіч створаць мадэль прасторы, Сяргей Піліповіч зробіць фатаграфіі архітэктараў. Мы будзем зводзіць і карэктаваць матэрыялы і фота.
Зараз, калі мы глядзім на праект, мы думаем, што такі трапілі «ў яблычак!» разам з кліентам, і нам удалося адлюстраваць на сайце саюз 4 архітэктараў, якія 10 гадоў таму аб'ядналіся і стварылі наймацнейшую ў краіне студыю дызайну. На стартавай старонцы сайта — прэзентацыя 4 архітэктараў, работ, біяграфій і думак. Глыбей — партфоліо праектаў з вялікімі галерэямі і разбіўкай па тыпах паслуг.
Замоўца пазнае, як будуецца праца ў студыі, з якіх этапаў складаецца, і ўбачыць прыклад дэталёвага плана работы. І запоўніць падрабязную заяўку ці проста пакіне нумар тэлефона, каб атрымаць званок са студыі.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

кіраванне праектам Каця Нявінская, Даша Васільева

дызайн-канцэпцыя Захар Шлімакоў

дызайн Алег Лабунскі

праектаванне Аркадзь Кауфман

вёрстка Мікалай Саранюк

відэа Юрый Даброў

тэхнічны дырэктар Саша Якаўлеў