Кампанія COCA-COLA. Euro-2012

Кліент

Кампанія Coca-Cola, самы дарагі брэнд у свеце ў 2005 – 2011 гг. з пунктамі продажу ў больш чым 200 краінах свету.

Задача

Распрацаваць інтэрнэт-частку інтэграванай рэкламнай кампаніі Coca-Cola. Euro-2012. Далучыць аўдыторыю да ўзаемадзеяння з брэндам, прыцягнуць на прома-сайт дадатковую аўдыторыю з сацыяльных сетак.

Віды прац

Распрацоўка канцэпцыі рэкламнай кампаніі, дызайн шаблона для прома-сайта, праектаванне, праграмаванне, вёрстка, капірайтынг, падтрымка і суправаджэнне.

РАШЭННЕ

Каб прыцягнуць увагу аўдыторыі да новай акцыі брэнда, мы прыдумалі неўтаймаваных балельшчыкаў і зрабілі іх галоўнымі героямі дызайн-канцэпцыі рэкламнай кампаніі. Таксама мы распрацавалі прома-сайт Coca-Cola. Euro-2012, дзе змясцілі правілы акцыі і інфармацыю пра магчымасці атрымання акцыйных прызоў.
Пасля запуску сайта мы прывялі на яго мэтавую аўдыторыю – патэнцыйных пакупнікоў напою, якія цікавяцца футболам і спортам. Для гэтага мы правялі маніторынг беларускіх спартыўных рэсурсаў і вызначылі пляцоўку з найбольшай колькасцю мэтавых карыстальнікаў. Быў абраны сайт goals.by, які штодня наведвала больш за 15 000 чалавек і дзе актыўна абмяркоўвалася тэма футбола. Мы забрэндавалі гэты сайт і размясцілі на ім прома-банеры акцыі. Дадаткова мы запусцілі серыю рэкламных аб’яў Coca-Cola. Euro-2012 у сацыяльных сетках ВКонтакте і Facebook.

ВЫНІКІ

63 678 НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

за час прома-акцыі

1 ХВІЛІНА 42 СЕКУНДЫ

сярэдні тэрмін знаходжання на сайце

2,38 СТАРОНКІ

прагледжана ў сярэднім за візіт

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

праектаванне Ваня Канявега

дызайн Віталь Янушэўскі, Алег Лабунскі, Захар Шлімакоў

арт-дырэктар Іра Зносак

крэатыўны дырэктар Саша Цеплякоў

флэш Дзіма Крэк

тэхнічны дырэктар Жэня Голубеў

капірайтынг Саша Пажыток

праект-менеджар Надзя Людчык