Рэкламная кампанiя COCA-COLA. Улiвайся!

Кліент

Кампанія Coca-Cola, самы дарагі брэнд ў свеце ў 2005-2011 гадах з пунктамі продажу ў больш чым 200 краінах свету.

Час правядзення

Верасень 2014 года.

Задача

Распрацаваць інтэрнэт-частку інтэграванай рэкламнай кампаніі «Coca-Cola. Улівайся!».

Мэта

Далучыць аўдыторыю да ўзаемадзеянне з брэндам, прыцягнуць на прома-сайт дадатковую аўдыторыю.

Працы

Распрацоўка канцэпцыі, дызайн сайта на падставе прадстаўленых кліентам тэмплейтаў, праектаванне, вёрстка, праграмаванне, капірайтынг.

РАШЭННЕ

Мы распрацавалі прома-сайт у падтрымку рэкламнай кампаніі «Coca-Cola для цябе», якая аб’яднала пад знакам крэатыўнасці і індывідуальнасці ўвесь свет.
Улетку 2014 года Coca-Cola ператварылася ў вельмі асабісты напой: любы ахвотны мог знайсці на паліцы імянную бляшанку з надпісам «Гэта твая Coca-Cola…». Для нанясення на этыкеткі бутэлек Coca-Cola былі адабраны найбольш папулярныя для Беларусі імёны, мянушкі і статусы. Яны падкрэслілі індывідуальнасць і сталі яшчэ адной нагодай для шчырай усмешкі.
У рамках рэкламнай акцыі ўласную віртуальную Coca-Cola можна было стварыць і з дапамогай прома-сайта напою. Усяго пара клікаў – і бляшаначка з імем гатовая! Можна парадавацца і падзяліцца ёй з сябрамі: няхай і яны спрабуюць.
Для таго, каб затрымаць аўдыторыю на прома-сайце і павялічыць колькасць вяртанняў, мы прыдумалі «Рэйтынг імёнаў Coca-Cola». У ім маглі ўдзельнічаць усе імёны (незалежна ад таго, былі яны надрукаваны на этыкетках напою ці, па нейкай прычыне, іх там не было). Вельмі шмат імёнаў.
Па нашай задумцы, Рэйтынг павінен быў фарміравацца самімі карыстальнікамі. Каб падняць у ім сваё імя, наведвальнікі прома-сайта Coca-Cola павінны былі прагаласаваць за яго.
Прома-сайт Coca-Cola запрацаваў у верасні 2014 года.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

аналіз і праектаванне Саша Смародскі

дызайн Надзя Макеева, Захар Шлімакоў

арт-дырэктар Захар Шлімакоў

праграмаванне Дзіма Будніцкі

вёрстка Саша Шынкевіч

тэхнічны дырэктар Саша Якаўлеў

капірайтынг Захар Шлімакоў

праект-менеджар Насця Назарава