АФІЦЫЙНЫ САЙТ ДАР’І ДОМРАЧАВАЙ

Кліент

Дар’я — гераіня Беларусі, трохкратная алімпійская чэмпіёнка па біятлоне. Мы ганарымся сумесным праектам.

Задача

У сілы сотні праяўленняў: патрабавальнасць, настойлівасць, упэўненасць, сцісласць. Мы ўбачылі перад сабой вельмі моцнага кліента: Дар'я фармулявала задачу, расказвала ідэі, пацвярджала рашэнні і была паслядоўнай у кожным каментарыі.

Работы

Канцэпцыя → Праектаванне → Дызайн → Адаптыўная вёрстка → Праграміраванне → Тэсціраванне → Падтрымка

РАШЭННЕ

Тыя, хто зазірнуць на хвілінку, убачаць кароткую зводку спартыўных дасягненняў Дар'і, навіны, кантакты і  фатаграфіі. Нам важна, каб наведвальнікі ўбачылі спартыўныя дасягненні і даведаліся аб праектах Дар'і. І падпісаліся на афіцыйныя каналы Дар'і ў сацыяльных сетках: для гэтага мы зрабілі аўтаматычны вывад на старонкі навін пастоў з Facebook, Вконтаке, Instagram, Youtube і Twitter.
4 раздзела сайта «Біятлон», «Жыццё», «Праекты» і «Партнеры» распавядаюць пра кар'еру і погляды Дар'і, праекты «Гонка легенд» і «Гарадскі біятлон» і пра спонсараў спартсменкі.
Фанаты Дар'і здзейсняць падарожжа па спартыўнай кар'еры даўжынёй у 13 сезонаў: у Зале славы прадастаўлены вынікі кожнай гонкі, заваяваная ўзнагарода і звязаная з гонкай фатаграфія.
Дар’я Домрачава: «Мой сайт — своеасаблівая візітоўка. Гэта магчымасць расказаць пра сябе і сваю спартыўную кар'еру, пазнаёміць з іншымі бакамі майго жыцця і тымі праектамі, якія я рэалізую і збіраюся развіваць у будучыні.
www.daryadomracheva.com — падарунак для маіх прыхільнікаў! Так што я старалася і раздабыла мноства яркіх здымкаў. Гэта фота з жыцця і галоўнаеі — фатаграфіі кожнай медальнай гонкі. Спадзяюся, іх будзе яшчэ больш!
Асобна хачу падзякаваць Мікіту Домрачаву за карпатлівую працу па ўсіх арганізацыйных момантах, Марце Скавінскай за ўвесь кантэнт, Юліі Тарыба за пераклад, Людміле Сыман, Дзянісу Касцючэнку, Nordicfocus.com за фота, а Red Graphic за распрацоўку і адаптацыю ўсіх ідэй».

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

кіраванне праектам, каманда кліента Мікіта Домрачаў

капірайтынг, каманда кліента Марта Скавінская

дызайн-канцэпцыя Захар Шлімакоў

дызайн Іра Зносак, Каця Аліпа, Захар Шлімакоў

праекціраванне Захар Шлімакоў

вёрстка Ваня Пасечны

праграміраванне Дзіма Страпко

тэхнічны дырэктар Саша Якаўлеў

кліент-менеджар Надзя Зелянкова, Таня Нарэйка