Дзіджытал-брэндынг для IT-кампаніі

Кліент

DAB-Embedded, кампанія-распрацоўшчык электронікі, НДВКР, ПЗ.

Мэтавая аўдыторыя

Уладальнікі бізнесу, венчурных фондаў і стартапаў; тэхнічныя спецыялісты (інжынеры або праект-менеджары, якія выбіраюць падрадчыка для свайго праекта).

Задачы

Распрацаваць фірмовы стыль і лагатып кампаніі; прадставіць распрацоўкі кампаніі ў інтэрнэце; падкрэсліць экспертнасць кампаніі. Прадэманстраваць сутнасць падыходу кампаніі да сваёй працы – для любой, нават самай складанай, задачы DAB-Embedded можа прапанаваць эфектыўнае рашэнне, зробіць гэта якасна і максімальна проста.

Працы

Распрацоўка фірмовага стылю, лагатыпа; распрацоўка тэкставай і дызайн-канцэпцыі сайта; праектаванне, дызайн, вёрстка, праграмаванне сайта.

Рашэнне

Кампанія DAB-Embedded займаецца поўным цыклам распрацоўкі і вытворчасці электронных прадуктаў і пастаянна сутыкаецца з бар'ерам у свядомасці сваіх заказчыкаў, якія сцвярджаюць: «комплексныя электронныя рашэнні – гэта вельмі складана». Нам трэба было распрацаваць сайт, які дапамог бы заказчыку гэты бар'ер пераадолець.
У першую чаргу, мы распрацавалі візуальны стыль будучага праекта і лагатып кампаніі DAB-Embedded. Мы выкарыстоўвалі строгі шрыфт з чыстымі контурамі і ўмоўную выяву «напрамкі». Лагатып стварае адчуванне руху, напластавання; падкрэслівае шматслойнасць, шматзадачнасць рашэнняў кампаніі DAB-Embedded. І, адначасова, іх прастату.
Таксама мы распрацавалі карпаратыўны сайт кампаніі DAB-Embedded. Праект арыентаваны на мэтавую аўдыторыю DAB-Embedded – уладальнікаў бізнесу, венчурных фондаў і стартапаў, а таксама тэхнічных спецыялістаў. Праект адрозніваюць просты і чысты дызайн, зручная навігацыя. Сайт прыцягвае ўвагу да брэнда, распавядае пра кампанію і яе сэрвісы.
Паколькі сайт камунікуе з дзвюма мэтавымі аўдыторыямі, мы вылучылі дзве часткі з апісаннем тэхнічных магчымасцей DAB-Embedded. Раздзел «Сэрвісы» разлічаны на тэхнічных спецыялістаў, чыя праца звязана ў тым ліку з пошукам падрадчыкаў і кантролем за рэалізацыяй тэхнічных працэсаў. Тэксты гэтага раздзела лаканічныя і канкрэтныя.
Раздзел «Кейсы» арыентаваны на ўладальнікаў бізнесу. У ім падрабязна апісаны распрацоўкі DAB-Embedded. Тэксты выкананы ў фармаце бізнес-кейсаў. Такі фармат дазваляе больш падрабязна апісаць задачы, што стаялі перад кліентам, тое, як яны былі вырашаны, і што атрымалася ў выніку.
У праектаванні мы максімальна падкрэслілі экспертнасць кампаніі DAB-Embedded. У навігацыі вылучаны раздзел «Кваліфікацыя» з падрабязным апісаннем кампетэнцый каманды і пераваг DAB перад канкурэнтамі.

Рабочая група

праектаванне Саша Смародскі

распрацоўка канцэпцыі, лагатыпа, дызайн Іра Зносак

ілюстрацыі Надзя Макеева

тэкставыя канцэпцыі Оля Мысліўчык

крэатыўны дырэктар Захар Шлімакоў

вёрстка Ваня Пасечны

праграмаванне Саша Дыеспераў

тэхнічны дырэктар Саша Якаўлеў

праект-менеджары Насця Назарава, Таня Нарэйка