Прома-платформа для брэнда NIVEA

Кліент

Кампанія Beiersdorf (брэнд Nivea).

Тэрміны правядзення

2 снежня 2013 г. – 23 лютага 2014 г.

Задача

Распрацаваць анлайн-платформу для конкурсу «Ствары свой дызайн памадкі NIVEA!».

Працы

Распрацоўка механікі конкурсу, праектаванне, дызайн, вёрстка, праграмаванне, флэш-праграмаванне, капірайтынг, мадэрацыя, падтрымка і рассылка прызоў.

РАШЭННЕ

Мы адаптавалі інтэрнацыянальны анлайн-канструктар NIVEA пад дадатак ВКонтакте, дзе карыстальнікі маглі ствараць свой дызайн каўпачка памадкі NIVEA з дапамогай спецыяльнага канструктара: выбраць адзін з прапанаваных «смакаў» памадкі, колер каўпачка і выкарыстаць графічныя элементы. Шматстайнасць элементаў – ад абстрактных форм да плямістых жырафаў – дапамагала карыстальніку распрацаваць свой унікальны дызайн.
Усе працы ўдзельнікаў траплялі ў «Галерэю» і выстаўляліся на адкрытае галасаванне карыстальнікаў ВКонтакте. ТОП-3 удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, кожны тыдзень атрымлівалі набор памадак са сваім унікальным дызайнам. Штомесяц сярод удзельнікаў конкурсу разыгрываўся стыльны смартфон: пераможцу вызначала журы.
На працягу 3-х месяцаў мы штодня мадэравалі мноства яркіх і цікавых прац удзельнікаў, адказвалі на пытанні карыстальнікаў, а па заканчэнні конкурсу з вялікім задавальненнем рассылалі прызы самым актыўным і годным.
Паглядзець працы пераможцаў конкурсу тут.

ВЫНІКІ

больш за 30% карыстальнікаў,

якія ўсталявалі дадатак, узялі ўдзел у конкурсе

па 2 работы

ў сярэднім загрузіў кожны ўдзельнік

9 ХВІЛІН

час прагляду

9 СТАРОНАК

глыбіня прагляду

15%

працэнт адмоў

БОЛЬШ ЗА 100 000 ЧАЛАВЕК

прагаласавалі за працы

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

дызайн Надзя Макеева, Алег Лабунскі

праграмаванне Дзіма Будніцкі

тэхнічны дырэктар Алег Губін

капірайтар Паша Фамін

праект-менеджар Таня Нарэйка

кліент-менеджер Лера Кухарэнка