«Добры». Прома-сайт рэкламнай кампаніі

Кліент

Кампанія Кока-Кола Беврыджыз Беларусія, брэнд «Добры».

Задача

Распрацаваць прома-сайт у межах рэкламнай кампаніі «Сагрэйце блізкіх клопатам!».

Работы

Дызайн, праектаванне, вёрстка, праграмаванне, настройка сістэмы аналітыкі.

Рашэнне

Набыць пачку сока, адкрыць яе і знайсці над накрыўкай унікальны код. Завітаць на прома-сайт (альбо ўзяць у рукі тэлефон). Увесці код (альбо адаслаць SMS), атрымаць нумар удзельніка і чакаць чарговага розыгрышу. Вось і ўсе, такія простыя, правілы рэкламнай гульні брэнда «Добры». У студзені 2015 мы запусцілі прома-сайт, на якім была апублікавана інфармацыя аб прызах, умовах удзела ў конкурсе, а пасля правядзення розыгрышаў – і аб тым, хто ж стаў пераможцам.
Тэхнічнае суправаджэнне конкурса мы вялі сумесна з кампаніяй I-Free (Расія), якая адказвала за серверную падтрымку карэктнасці кодаў. Мы, у сваю чаргу, распрацавалі інтэрфейс адпраўкі гэтых кодаў на серверы кампаніі I-Free.

Працоўная група

дызайн Надзя Макеева

вёрстка Ваня Пасечны

праграмаванне Жэня Голубеў

тэхнічны дырэктар Саша Якаўлеў

менеджары Насця Назарава, Таня Рагоўская