Прома-старонка для брэнда NIVEA

Кліент

Кампанія Beiersdorf (брэнд Nivea).

Тып праекта

Прома-старонка на афіцыйным сайце брэнда.

Задача

Распрацаваць анлайн-платформу для рэалізацыі новай сацыяльнай праграмы NIVEA «Галасуй за свой каток!».

Працы

Распрацоўка механікі конкурсу, праектаванне, дызайн, вёрстка, праграмаванне, інтэграцыя з сацсеткамі, падтрымка і мадэрацыя, капірайтынг.

РАШЭННЕ

Ужо больш за сто гадоў NIVEA паспяхова рэалізуе сваю місію – дапамагае людзям ва ўсім свеце клапаціцца пра сваіх блізкіх. У лістападзе 2013 года NIVEA запусціла новую сацыяльную праграму «Галасуй за свой каток!». Праграма ставіла на мэце рашэнне праблемы, блізкай дзясяткам гарадоў, – закінутыя дваровыя коўзанкі, якія часта непрыдатныя для катання ўзімку.
Удзельнікам праграмы – жыхарам Расіі – была дадзена магчымасць выстаўляць свой дваровы каток на конкурс. Прыцягваючы знаёмых да галасавання, удзельнікі праграмы атрымлівалі шанец на перамогу ў конкурсе. Па яго ўмовах, тры каткі, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў, NIVEA адрамантуе да наступнага зімовага сезону.
Мы распрацавалі анлайн-платформу для конкурсу – прома-старонку на сайце NIVEA, якая дазваляе дадаваць працы на конкурс і весці карыстальніцкае галасаванне. Каб узяць удзел у конкурсе, карыстальнік павінен быў сфатаграфаваць любімую коўзанку, загрузіць яе фота на сайт і распавесці, чаму менавіта яна мае патрэбу ў рэканструкцыі. Пасля рэгістрацыі ў прома-раздзеле заяўка праходзіла мадэрацыю і дапушчалася да адкрытага галасавання карыстальнікаў. Галасаваць можна было з дапамогай e-mail і трох сацыяльных сетак: ВКонтакте, Facebook ці Аднакласнікі. Галасаванне працягвалася тры месяцы (з лістапада да лютага 2014 г.).
Пераможцамі праграмы «Галасуй за свой каток!» сталі 3 каткі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

дызайн Надзя Макеева, Алег Лабунскі

праграмаванне Дзіма Будніцкі

тэхнічны дырэктар Алег Губін

капірайтынг Паша Фамін

праект-менеджар Таня Нарэйка

кліент-менеджар Лера Кухарэнка