HELPIKI — ГІСТОРЫЯ ПРА БРЭНДЫНГ СЭРВІСУ

Кліент

Сэрвіс аддаленага клопату, новы праект на рынку.

Задача

Расказаць гісторыю сэрвісу, стварыць стыль і дызайн.

Работы

Распрацоўка назвы, лагатыпа, сайта.

РАШЭННЕ

Сябры Уладзіміра і  Андрэя з’ехалі з Мінска. Адзін сябар папрасіў дапамагчы знайсці маме доктара. Другі — павіншаваць бабулю. І хлопцы адкрылі сэрвіс аддаленага клопату. Ідэя гатова! Патрэбен брэнд і сайт. Уладзімір і Андрэй пайшлі ў Red Graphic...

— Мяне завуць Надзя, я дырэктар RedGraphic і не вяду праекты. Таму што менеджары робяць гэта лепей і таму што я заўтра паеду на канферэнцыю, а пасля заўтра правяду дзень на сустрэчах, нават не правяраючы пошту.

Але ў мяне ёсць слабасці: я люблю праекты, у якіх мы выконваем работы і па брэндынгу, і па дызайне. І тут у мяне засвярбелі рукі, я іх сама сабе выкруціла, каб прапанаваць далікатныя ўмовы па аплаце, прызначыла сябе менеджарам, і мы стартавалі. 


Імя сэрвісу
Зрабілі варыянты назваў. І ўзрадаваліся, калі кліент выбраў наша любімае — helpiki.

Лагатып
Вы знаходзіцеся ў пункце А, а ваша бабуля у пункце В. Нelpiki таксама ў пункце B i яны даставяць бабулі ваш клопат. Ідэю лагатыпа прыдумаў арт-дырэктар Захар Шлімакоў. 

Работа склікваецца, складваецца, канструюецца. Лагатып гатовы.
Гісторыі
Дамаўляемся, што раскажам рэальныя гісторыі. І зробім кароткае прадстаўленне на сайце і падрабязныя справаздачы на facebook. Задаем стыль аповеду, напаўняем праўдзівымі фактамі: пра затопленую кватэру, дастаўку згушчонкі ў Кітай і пра візу ў Амерыку для мамы.
Сайт 
Тут гісторыі наглядныя. Карта, фатаграфіі герояў на кропках карты — і helpiki з’яўляюцца тады, калі патрэбна дапамога. Героі з Франкфурта-на-Майне, Хайфы, Таронта, Пекіна, Мальмё, Сан-Францыска. Кожнаму гораду — па іконцы.
Па адной паслузе вывелі на экран інфармацыю, што могуць і не могуць helpiki — над спісам папрацавалі Андрэй і Уладзімір, якія прыдумаліна хаду нават тое, з чым дапамагчы не змогуць («наладзіць тэлескоп “Хабл”» ці «вярнуць дзяцінства»). Расказалі пра аплату, кантакты і, вядома, зрабілі форму заказу.


Логіку падачы інфармацыі і прынцып дызайну прыдумаў Захар Шлімакоў, намаляваў Алег Лабунскі, а Каця Аліпа і Іра Знасок дапамагалі з дапрацоўкамі.

Справы ішлі бадзёра, пакуль не з’явілася 100 пытанняў тэхнічнага дырэктара пра паводзіны блокаў у гарызантальных версіях.


Мы заселі на адаптыўнай вёрстцы і біліся над тым, каб праект адлюстроўваўся карэктна на мабільных, а дызайн з паэкраннай разбіўкай і браўзеры адмаўляюцца супрацоўнічаць. Але мы працягвалі перамовы. Ваня Пасечны рабіў фронт-энд, Дзіма Страпко — бэк-энд, а тэхнічны дырэктар Саша Якаўлеў жангліраваў шырокай лінейкай айфонаў і айпадаў для тэставання.


Удых, выдых, запуск!  


Важна, каб helpiki атрымалі многа заказаў! І з’явіліся новыя добрыя гісторыі, якімі хочацца падзяліцца.
Водгук кліента: "Digital-агенцтва Red Graphic зрабілася для нас хутчэй ментарам праекта, чым выканальнікам працаў па стварэнні брэнда і сайта.
Апыніся мы зноў у сітуацыі, калі б мы не ведалі, як аформіць ідэю, стварыць для яе ўпакоўку, растлумачыць і расказаць аб ёй у Інтэрнэце, мы б зноў стаялі на парозе Red Graphic.
Дзякуем за сайт усёй камандзе Red Graphic. Асаблівая ўдзячнасць Надзі Зелянковай і Захару Шлімакову".

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

назва Надзя Зелянкова

дызайн-канцэпцыя, лагатып Захар Шлімакоў

дызайн Алег Лабунскі

праектаванне Саша Смародскі

капірайтынг Оля Мысліўчык

вёрстка Ваня Пасечны

праграміраванне Дзіма Страпко

тэхнічны дырэктар Саша Якаўлеў

кліент-менеджар Надзя Зелянкова