ИКС Карта

Кліент

У МТБанка ёсць новы прадукт. Трэба прыдумаць, як ён называецца, як выглядае і як з’явіцца на свет.

Задача

Імя. Канцэпцыя. ДНК: дызайн і словы. Запуск прадукту. Рэкламныя і інфармацыйныя матэрыялы: дыджытал, відэа, паліграфія. Прэзентацыя прадукту на 300 чалавек.

Работы

Канцэпцыя → Дызайн → Адаптыўная вёрстка → Візуальны матэрыял: фатаграфіі, ілюстрацыі → Тэксты на беларускай і рускай мовах → Праграміраванне → Вёрстка → Тесціраванне.

МТБанк стварыў інавацыйны прадукт. Такога ў Беларусі яшчэ не было. Пластыкавая картка і мабільная праграма, у якую можна дадаць свае іншыя карткі.

Плаціш усюды адной карткай (ці бескантактным спосабам з Android) — грошы спісваюцца з розных.

У праграме заказваеш новыя карткі, прадаўжаеш тэрмін жыцця старым, сочыш за плацяжамі. Усё ў адной разумнай мультыкартцы.

Сутнасць і імя

У выніку двухтыднёвай крэатыўнай сесіі быў распрацаваны шорт-ліст з трох назваў для карткі. Перамог варыянт «ІКС-Картка». Аб’ект, адліты з высакавугляродзістага чорнага крыптаніту. У яго закладзена моц лічбавага банкінгу. Стылістыка — эпас пра герояў са звышздольнасцямі. Дзве іншыя назвы былі пахаваны ў тытанавым кантэйнеры. Яны чакаюць свайго часу.

Вобраз

ІКС-Картку ўтвараюць два прамяні, якія перасякаюцца. Яны валодаюць сілай збіраць разам уласцівасці банкаўскіх картак: Халвы, Халвы +, PayOkay, Аўтакарткі. «Х» нараджаецца там, дзе ўсе гэтыя чатыры карткі дакранаюцца адна да адной.



Адсюль — лагатып, іконкі, дызайн карткі, іншыя выявы. Супермоц ІКС-Карткі дыктуе слоўнік: «картка са звышздольнасцямі», «усе карткі ў адной».
Дзень ІКС

Hillton Ball Room, цёмна, дзве сотні гасцей. Журналісты, любімыя кліенты, банкіры. Экран 8,5 * 3 метры. З цемры праступаюць крыптанітавыя аб’екты, складаюцца ў інфаграфіку. Хвіліннае відэа распавядае пра тое, што адбываецца ў лічбавым банкінгу: у свеце, у Беларусі, у МТБанку.



Намеснік старшыні праўлення банка Ігар Бычак расказвае пра тое, як з’явілася ідэя ІКС-Карткі і навошта яна патрэбная. Намеснік начальніка ўпраўлення лічбавага бізнесу Таццяна Рукан дэманструе ІКС-Картку. Усё, што адбываецца на мабільным, дэманструецца на экране. 20:12 - першая купля па ІКС-Картцы прама з тэлефона. У гэты час пачынае працаваць сайт ІКС-Карткі — x- card.by. За вечар на ім аформяць картку 121 чалавек. Яшчэ 60 картак аформяць госці на месцы.

Людзі ІКС уносяць ігрыстае

Мерапрыемства арганізавана ў сціслыя тэрміны: месяц ад брыфа да ігрыстага. Было асуджана на поспех па прычыне звышздольнасцей супрацоўнікаў МТБанка і крыптаніту ў крыві каманды RG.

Сакрэтныя матэрыялы

На youtube — містычнае відэа пра ІКС-Картку.
У сацыяльных сетках — тыдзень gif-тлумачэнняў, як правільна карыстацца ІКС-Карткай. І бурлівае абмеркаванне.

У медыя — навіны і рэпартажы.
У аддзяленнях банка — буклеты і плакаты.
У горадзе — борды.
А таксама: застаўкі, інструкцыі, сценарыі, анонсы, лісты, рэлізы.

Уся кампанія: ад пошукаў імя да бабачкі ад Забалотнага на шыях промаперсаналу, ад дызайн-азарэнняў да апошняй кропкі ў пострэлізе.
У МТБанку за першы тыдзень пасля старту аформілі 2000 ІКС-Картак.

ТЫТРЫ

намеснік старшыні праўлення МТБанка 
Ігар Бычак

начальнік упраўлення маркетынгу МТБанка 
Екацярына Варэнікава

намеснік начальніка ўпраўлення лічбавага бізнесу МТБанка 
Таццяна Рукан

кіраўнік накірунку інтэрнэт-маркетынгу МТБанка 
Елена Кушнер

галоўны спецыяліст упраўлення маркетынгу МТБанка
Екацярына Радзюк

галоўны спецыяліст упраўлення маркетынгу МТБанка
Анастасія Алхімовіч

кантэнт-маркетолаг МТБанка Екацярына Зіноўская

PR-спецыяліст МТБанка  
Анна Дэйч

дырэктар Red Graphic  
Надзя Зелянкова

дырэктар па рабоце з кліентамі Red Graphic  
Таня Нарэйка

арт-дырэктар Red Graphic  
Дзяніс Клявітскі

дызайн 
Сяргей Грыдзюшка

тэхнічны дырэктар Red Graphic 
Аляксей Русецкі

праграміраванне 
Жэня Бубновіч

відэавытворчасць 
WOL Creative Studio