Карпаратыўны сайт кампаніі ІТЛВ

Кліент

ТАА «ИТЛВ» – адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў аліў. Вытворца і пастаўшчык аліўкавага алею і прадуктаў «міжземнаморскай дыеты».

Запуск проекта

2014 год.

Задачы

Распрацаваць сайт брэнда ITLV.

Цели

Павышэнне пазнавальнасці брэнда, стымуляванне продажу. Стварэнне іміджу брэнда-эксперта ў катэгорыях «аліўкавы алей», «алівы» і «воцаты».

Працы

Распрацоўка канцэпцыі сайта, праектаванне, дызайн, праграмаванне, вёрстка, капірайтынг, фотасесія, тэставанне.

КРЭАТЫЎНАЯ КАНЦЭПЦЫЯ «ГАТУЕМ ДЛЯ ЛЮБІМЫХ»

Што можна рабіць на кухні? Вядома ж, не толькі гатаваць. Тут можна размаўляць, дзяліцца навінамі, дарыць свой клопат і пяшчоту. Бо гатаванне ежы – гэта значна больш, чым пакрокавае выкананне чыёйсьці інструкцыі. Гэта кулінарны аповед пра любоў. Выкарыстоўваючы прадукты ITLV, разам з сям’ёй, дзецьмі ці сябрамі вы можаце прыгатаваць смачныя і карысныя стравы. Правесці час разам. І паказаць адзін аднаму свой клопат і любоў.

ПАКРОКАВЫЯ РЭЦЭПТЫ І АРТЫКУЛЫ

У аснове філасофіі брэнда ITLV ляжыць ідэя пра здаровае харчаванне. Мы данеслі яе да мэтавай аўдыторыі з дапамогай серыі артыкулаў і кулінарных рэцэптаў.
На сайце прадстаўлены пакрокавыя інструкцыі гатавання карысных страў міжземнаморскай і рускай кухні. Рэцэпты актуалізуюцца для розных груп карыстальнікаў: працэс гатавання па-рознаму апісваецца для кампаніі сяброў, сям’і ці закаханай пары. Гэта дапамагае карыстальнікам правільна размеркаваць абавязкі сярод «кухараў» і робіць гатаванне прыемнай і зразумелай забаўкай нават для тых, хто ўзяўся за гэтую справу ўпершыню. У складзе ўсіх рэцэптаў, прадстаўленых на сайце, прысутнічаюць прадукты ITLV.
Каб прывесці на сайт дадатковую аўдыторыю, павялічыць глыбіню прагляду і час знаходжання на сайце, мы напісалі многа-многа карысных артыкулаў. У раздзеле «Клопат пра блізкіх» выкладзены дзясяткі крэатыўных ідэй для тых, хто хоча правесці час смачна і весела. Кожная група карыстальнікаў знойдзе тут забаву на свой густ, пачынаючы ад традыцыйных іспанскіх гульняў і заканчваючы дзіцячымі конкурсамі.
Таксама на сайце прадстаўлены матэрыялы пра здаровае харчаванне і рэкамендацыі па доглядзе за скурай. Інфармацыя пра стварэнне аліўкавага алею пададзена на асобнай старонцы, выкананай з выкарыстаннем паралакс-эфекту.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

аналіз і праектаванне Саша Смародскі

дызайн-канцэпцыя Захар Шлімакоў

дызайн Іра Зносак, Надзя Макеева, Алег Лабунскі

арт-дыректор Іра Зносак

флэш Паша Бялінскі

вёрстка Ваня Пасечны, Саша Шынкевіч

тэхнічны дырэктар Жэня Голубеў

капірайтынг Паша Фамін, Каця Нявінская

фатограф Радзівон Кавенькін

крэатыўны дырэктар Саша Цеплякоў

праект-менеджар Лёша Макушкін, Іра Мендэль

кліент-менеджар Марына Бірукова