Навагодні прома-сайт брэнда Danissimo

Кліент

Кампанія Danone Беларусь, ГМ Danissimo.

Мэтавая аўдыторыя
Жанчыны ва ўзросце 18 – 35, у асноўным, гарадскія жыхаркі.

Задача

Правесці навагоднюю актывацыю ў digital, выкарыстоўваючы ў камунікацыі ключавы вобраз брэнда – персанаж Лёгкі голад.

Мэты

Узмацніць пазнавальнасць брэнда, уцягнуць карыстальнікаў у камунікацыю з брэндам.

Работы

Распрацоўка крэатыўнай канцэпцыі; дызайн, вёрстка, праграмаванне, настройка аналітыкі; правядзенне рэкламнай кампаніі ў сацыяльных сетках.

Рашэнне

Адчуваць Лёгкі голад на Новы год? Хіба так бывае?
Навагоднія святы, мабыць, адзіны перыяд у годзе, калі ніхто не думае пра дыеты і купляе ў крамах усе гэтыя каларыйныя, радасныя прадукты. Калі ў халадзільніку стаіць міска аліўе, а на стале – кошык з мандарынамі, не прагаладаешся. Дык як жа ў такой сітуацыі паступіць Лёгкаму голаду? Што адбываецца з персанажам на Новы год? Мы знайшлі яму месца! І прыдумалі навагоднюю кампанію Пакінуты. 2015.
У навагоднюю ноч Лёгкі голад апынуўся за бортам свята, за акном, адзін. Ён стаіць на вуліцы, і ніхто яго не чакае ні ў воднай з кватэр, ні на адным баляванні. Што ж застаецца маленькаму жоўтаму персанажу? Вядома, расказаць пра свае пачуцці. На прома-сайце Лёгкі голад выконвае навагоднюю песню Пакінутага і распавядае пра свой нялёгкі святочны лёс: «Голад і холад – цяпер мы сябры. На Новы год ты адмовілася ад мяне, а я любіў, так любіў цябе».
Наведвальнікі прома-сайта маглі слухаць песню Лёгкага голаду і пры гэтым апранаць персанаж у пацешныя касцюмы. Дарэчы, у першапачатковым варыянце нашы дызайнеры падрыхтавалі для Голаду не толькі швэдар аленя і касцюм супермэна, але і белую піжамку з фальбонамі, але потым ад гэтага ўбору вырашылі адмовіцца.
А яшчэ мы запісалі некалькі варыянтаў голасу Лёгкага голаду: у пошуках правільнай інтанацыі мы прасілі акцёра, які агучваў Голад, шукаць усё новыя і новыя сумныя ноткі ў голасе. Дзіўна, што падчас запісу ў студыі нам было так смешна...

Медыяпадтрымка

Пасля запуску прома-сайта мы правялі рэкламную кампанію па прыцягненні на яго мэтавай аўдыторыі. Былі выкарыстаны: таргетаваная рэклама ў Facebook і ВКонтакте, пасеў навіны пра запуск прома-сайта ў беларускіх суполках ВКонтакте. Найбольш якасную аўдыторыю дала таргетаваная рэклама ў ВКонтакте: карыстальнікі з ВК правялі на 22% вышэй за сярэдні час на прома-сайце і на 24,8% часцей дзяліліся спасылкай на навагодні праект са сваімі сябрамі ў сацсетцы. Найменш эфектыўнай паказала сябе таргетаваная рэклама ў Facebook.
Рэкламная кампанія доўжылася 11 дзён – з 20 да 31 снежня 2014 года.

Рабочая група

крэатыўная ідэя Надзя Зелянкова, Захар Шлімакоў

тэкст песні Оля Мысліўчык

дызайн Надзя Макеева

вёрстка Ваня Пасечны

праграмаванне Дзіма Страпко

агучванне персанажа Аляксандр «Памідораў» Крывашэеў

гукарэжысёр Алег Пятровіч

медыяпрасоўванне Каця Нявінская

праект-менеджар Каця Нявінская

кліент-менеджар Надзя Зелянкова

менеджар праекта з боку кліента Іван Іванчанка

брэнд-менеджар Danissimo Ганна Шчогалева