Карпаратыўны сайт кампаніі МАБОЙЛ

Кліент

Вытворча-камерцыйнае прадпрыемства «МАБОЙЛ» – найбуйнейшы расійскі нафтатрэйдар.

Задача

Стварыць зручны працоўны інструмент для камунікацыі з патэнцыйнымі кліентамі і партнёрам. Распрацаваць лагатып кампаніі.

Працы

Распрацоўка дызайн-канцэпцыі; аналіз і праектаванне, дызайн, вёрстка, праграмаванне, капірайтынг. Распрацоўка лагатыпа і фірмовага стылю.

РАШЭННЕ

Мы распрацавалі трохстаронкавы сайт-візітоўку, дзе змясцілі ўсю неабходную інфармацыю пра кампанію.
Сайт вырашаны ў строгіх карпаратыўных колерах брэнда. Кантэнт сайта лаканічны. Тэзісная форма выкладу інфармацыі дазволіла нам апісаць асноўныя вартасці і перавагі «МАБОЙЛ» перад канкурэнтамі і пры гэтым зэканоміць час наведвальнікаў сайта.
Павага «МАБОЙЛ» да сваіх патэнцыйных партнёраў і іх працоўнага часу выявілася і ў структуры рэсурсу. Дадатковы элемент навігацыі падае наведвальнікам імгненны доступ да кожнага з інфармацыйных блокаў сайта. Акрамя гэтага, асабліва важныя блокі з апісаннем канкурэнтных пераваг кампаніі вылучаны ў тэксце графічна.

ЛАГАТЫП

Адначасова мы распрацавалі лагатып кампаніі «МАБОЙЛ».
Яго дызайн зроблены з улікам асноўнага паслання: «Мы вялікая кампанія, якая стабільна развіваецца і якой вы можаце давяраць». Лагатып камунікуе, у першую чаргу, з кіраўнікамі прадпрыемстваў-партнёраў «МАБОЙЛ». У аснову графічнага рашэння лагатыпа легла вялікая літара назвы кампаніі. Была прапанавана інтэрпрэтацыя паняцця «№ 1», якое сімвалізуе пастаяннае развіццё кампаніі і яе імкненне да лідарства. Кампазіцыя ўраўнаважаная і падкрэслівае стабільнасць кампаніі.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

праектаванне Ваня Канявега

дызайн Ілья Доўнар

арт-дырэктар Іра Зносак

вёрстка Ігар Марозаў

праграмаванне Дзіма Будніцкі

тэхнічны дырэктар Жэня Голубеў

капірайтар Каця Нявінская

менеджар праекта Іра Мендэль