Рэкламная кампанія для GSM-аператара МТС

Кліент

Мабільны аператар «МТС» Беларусь «МТС» Беларусь.

Запуск проекта

2012 год.

Задачы

Распрацаваць крэатыўную ідэю і digital-матэрыялы для рэкламнай кампаніі кліента. Дэклараваць генеральны мэседж кампаніі МТС «На крок наперадзе» шляхам ужывання актуальных сучасных тэхналагічных рашэнняў анлайн-кампаніі.

Мэты

Падтрымаць лаяльнасць маладых кліентаў МТС, звярнуць увагу на брэнд карыстальнікаў інтэрнэту.

Працы

Распрацоўка крэатыўнай ідэі, дызайн, вёрстка, праграмаванне сэрвіса і банераў; капірайтынг, размяшчэнне, аналіз эфектыўнасці.

РАШЭННЕ

10-годдзе МТС у Беларусі – вялікая нагода для свята. Каб як мага болей кліентаў, абанентаў і проста маладога інтэрнэт-люду, даведалася пра гэтую падзею, мы прыдумалі, распрацавалі і выпусцілі дэсант наймілейшых коцікаў на самы буйны рэсурс у байнэце – партал tut.by. На адзін дзень гэтая пляцоўка стала транслятарам дамінантнай навіны пра 10-годдзе МТС (серыя банераў на tut.by).
Што ў выніку: сярод звычайнага кантэнту партала tut.by юзар нечакана бачыў катоў – каціная лапка закрывала лагатып пляцоўкі, з’яўляўся «каціны» банер. Клік па гэтых нечаканых аб’ектах быў гарантаваны.
Адначасова з банерамі мы стварылі прома-сайт «Нотна-каціны секвенсар сінтэзатар мелодый», на якім з дапамогай катоў можна было найграць сваю любімую мелодыю, а затым захаваць яе ці падзяліцца з сябрамі. Карыстальнікі таксама маглі праслухаць найлепшыя мелодыі, найграныя на сінтэзатары іншымі наведвальнікамі.
З’яўленне сэрвісу анансавалася ў сацыяльных сетках: Facebook, ВКонтакте, В Сети.by.

ВЫНІКІ

8 РАЗОЎ У СЯРЭДНІМ

адзін карыстальнік наведваў прома-старонку з катамі

1 737 724

паказаў рыч-медыя

8,06%

сярэдні CTR банераў

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

стратэгія Надзя Зелянкова

праектаванне Ваня Канявега

дызайн Захар Шлімакоў

арт-дырэктар Іра Зносак

флэш Дзіма Крэк, Паша Бялінскі

тэхнічны дырэктар Жэня Голубеў

аўтар ідэі, крэатыўны дырэктар Саша Цеплякоў

капірайтынг Саша Пажыток

праект-менеджар Надзя Людчык