Прома-сайт брэнда Lion ад Nestle

Задача

Распрацаваць прома-сайт рэкламнай кампаніі «РРРыкай усмак!» для шакаладнага батончыка Lion ад Nestle.

Мэта

Уцягнуць аўдыторыю ва ўзаемадзеянне з брэндам з дапамогай гэтага прома-сайта.

Працы

Дызайн сайта на падставе прадстаўленых кліентам гайдлайнаў, праектаванне, вёрстка, праграмаванне, праца з відэа.

Рашэнне

Мы распрацавалі прома-сэрвіс «РРРыкай усмак!» у падтрымку рэкламнай кампаніі для брэнда Lion ад Nestle, дзе карыстальнікам прапаноўвалася паспаборнічаць з сапраўдным ільвом ва ўменні рыкаць. Усе наведвальнікі, якія перарыкалі драпежніка, бралі ўдзел у конкурсе і маглі выйграць шакаладны прыз ад Lion.
Наведвальнікі прома-сайта спаборнічалі ў гучнасці рыку з сапраўдным ільвом. Каб парыкаць на льва, было неабходна даць доступ да камеры і мікрафона. Мікрафон замяраў гучнасць рыку. А камера фатаграфавала карыстальніка ў момант яго самага гучнага РРР. На атрыманую фатаграфію можна было нанесці львіныя вушкі, нос і вусы, а затым адправіць на конкурс. Таксама карыстальнік мог загрузіць сваё сэлфі.
Усе фотаздымкі траплялі ў галерэю, дзе за іх ішло галасаванне па лайках FB і VK. Штотыдзень 10 удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, атрымлівалі падарунак ад Lion – тыднёвы запас шакаладных батончыкаў. Таксама на сайце былі створаны раздзелы з раскладам працы кропак семплінгу і галерэяй фотаздымкаў з месцаў дэгустацыі.

Рабочая група

праектаванне Саша Смародскі

канцэпцыя і капірайтынг Publicis Hepta Group

дызайн Захар Шлімакоў, Алег Лабунскі, Надзя Макеева

вёрстка Саша Шынкевіч

праграмаванне Алег Гумянюк

кліент-менеджар Васіль Соенаў (Publicis Hepta Group)

праект-менеджар Марына Бірукова