Рэдызайн сайта «БСБ Банк»

Кліент

«БСБ Банк» (ЗАА Беларуска-Швейцарскі Банк «БелСвиссБанк»). Уваходзіць у топ-20 беларускіх банкаў 2013 года па актывам і ўласнаму капіталу.

Задача

Зрабіць рэдызайн сайта, перадаць асноўныя каштоўнасці банка: камфорт, адкрытасць, даступнасць; расказаць пра высокую якасць паслуг і кліентаарыентаванасць «БСБ Банк». Спрасціць канверсійныя шляхі па сайту.

Мэтавыя групы аўдыторыі

Прыватныя кліенты (фізічныя асобы), бізнес-кліенты (юрыдычныя асобы). Існуючыя і патэнцыяльныя кліенты банка.

Рашэнне

Мы правялі аўдыт бягучай версіі сайта кліента. Былі вызначаны найменш і найбольш папулярныя старонкі, прааналізаваны паводзіны карыстальнікаў, вытокі трафіку, які завяршаўся канверсіяй. Вынікі аўдыта сталі падставай для праектавання новай версіі рэсурса.
На новай стартавай старонцы прадстаўлена ўся неабходная інфармацыя для фізічных і юрыдычных асобаў: абмен валюты, адкрыццё рахункаў, паслугі для бізнес-кліентаў, пластыкавыя карты, навіны банка, кантактная інфармацыя. Акрамя таго, у праектаванні шаблона стартавай мы захавалі бачнасць і ўзровень пазасоўвання найбольш папулярных старонак сучаснай версіі сайта (напрыклад, «Курс валют» і «Інтэрнет-банкінг»).
Цэнтральнае месца на стартавай старонцы займае навігацыйнае меню, які складаецца з чатырох асноўных раздзелаў: «Пра банк», «Бізнес-кліентам», «Прыватным кліентам», «Пластыкавыя карты». Па кліку на любы з раздзелаў першага ўзроўня разгортваецца падрабязнае меню, у якое ўваходзяць спасылкі на ўсе значныя матэрыялы сайта. Такое рашэнне дазваляе зменшыць ступень пазасоўвання і скарачае канверсійныя шляхі па сайту. Уся інфармацыя падносіцца ў сціслай і зразумелай форме: мы выключылі лішні клік, пазбавіліся ад непатрэбнай развадной старонцы і прадухілілі скокі карыстальніка з раздзела ў раздзел у пошуках патрэбнай інфармацыі. У адноўленым варыянце максімальнае пазасоўванне любога матэрыяла складае тры ўзроўні.
Мы прапанавалі кліенту некалькі варыянтаў візуалізацыі кантэнта. У выніку былі абраныя буйныя фонавыя ілюстрацыі. Кліент атрымаў мажлівасць самастойна змяняць іх пры неабходнасці (напрыклад, прывязваць фонавы візуал да сезона ці бягучых маркетынгавых актыўнасцяў банка).

Вынікі

Мы параўналі паказчыкі 2014 і 2015 года. Пасля рэдызайна на сайт стала прыходзіць на 7,87% больш карыстальнікаў. Доля новых карыстальнікаў павялічылася на 12,07%.
Гэтаксама павялічыўся час прагляду мэтавых старонак (так, на старонцы «Пластыкавыя карты» карыстальнікі сталі праводзіць на 108% больш часу, на старонцы «Лепшы курс» – на 271%). Палепшыліся і характэрыстыкі паводзін карыстальнікаў, якія зайшлі на сайт з пошукавых сістэм па запросах «канвертэр валют» і «лепшы курс». Глыбіня прагляду павялічылася на 26,1%, працэнт адмоваў паменшыўся на 28,9%.

Рабочая група

аналітыка Ваня Канявега, Каця Нявінская

праектаванне Саша Смародскі

дызайн Захар Шлімакоў, Ілля Доўнар, Надзя Макеева

арт-дырэктар Захар Шлімакоў

тэкставыя канцэпцыі Саша Цеплякоў

верстка HTML, распрацоўка JS-кода Ваня Пасечны

верстка XSLT-шаблонаў Дзіма Будніцкі

тэхнічны менеджар Алег Губін

праект-менеджар Іра Мендзель, Таня Рагоўская