Адаптыўны сайт для SAM SOLUTIONS

Кліент

SaM Solutions – IT-кампанія, прапануе паслугі па афшорнай распрацоўцы праграмнага забеспячэння для буйных заходніх заказчыкаў.

Задачы

Распрацаваць сайт кампаніі, які дазваляе ўзаемадзейнічаць з існуючымі і патэнцыйнымі кліентамі.

Мэты

Павялічыць нагляднасць прадстаўлення сэрвісаў і ключавых кампетэнцый кампаніі (як тэхналагічных, так і галіновых). Павялічыць колькасць запытаў і кантактаў з кліентамі, якія прыходзяць праз сайт.

Працы

Праектаванне, рэдызайн лагатыпа, адаптыўны дызайн (у тым ліку пад планшэты і мабільныя прылады), адаптыўная вёрстка сайта.

Запуск праекта

Люты 2014 г.

РАШЭННЕ

Пры распрацоўцы сайта для кампаніі SaM Solutions мы ўлічвалі апошнія тэндэнцый вэб-дызайну: flat-дызайн і адаптыўнасць. Праект адрозніваюць лаканічнасць, мінімалізм, упор на тыпаграфіку і чыстыя колеры. З дапамогай адценняў шэрага і сіняга колераў, манахромных фатаграфій выбудавана зразумелая іерархія стыляў і графічных акцэнтаў.
«Праект быў вельмі цікавы ў плане распрацоўкі: адаптыўны дызайн, відэа на стартавай старонцы і яшчэ вельмі-вельмі шмат усяго, што дадавалася па ходзе: інфаграфіка, фотасесія...» – распавядае праект-менеджар Насця Назарава.
Пры распрацоўцы структуры ў нас атрымалася аптымізаваць шырокі матэрыял сайта. Вылучаны ўмоўныя лагічныя блокі: тэарэтычны (структура, ключавыя факты, стратэгія) і практычны (кліенты, кейсы, водгукі).
Сайт адаптуецца пад выкарыстанае наведвальнікам абсталяванне, захоўваючы пры гэтым агульную логіку і функцыянальнасць. У выніку карыстальнік атрымлівае найлепшы досвед узаемадзеяння з кантэнтам.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

аналіз і праектаванне Саша Смародскі

распрацоўка крэатыўнай канцэпцыі Ілья Доўнар, Захар Шлімакоў

распрацоўка графічнай канцэпцыі Ілья Доўнар

дызайн Захар Шлімакоў, Ілья Доўнар, Алег Лабунскі, Надзя Макеева

арт-дырэктар Іра Зносак

крэатыўны дырэктар Саша Цеплякоў

тэхнічны дырэктар Алег Губін

праект-менеджар Насця Назарава