Усе мы ходзім на каву і запрашаем сяброў на каву. З кавы часта пачынаюцца знаёмствы з кліентамі, калегамі і палюбоўнікамі. А найлепшыя сябры – тыя, з кім можна нават не гутарыць, а проста піць каву. Гэта такі сучасны гарадскі дзэн.
Праект Coffee With Me – гэта набор відэа. На экране п'юць каву розныя людзі: з кімсьці вы знаёмыя асабіста, пра кагосьці чулі, а некага бачыце ўпершыню. Але ўсе яны прыгожыя, разумныя і цікавыя, і з імі прыемна проста моўчкі пасядзець за кубачкам кавы. У кожнага ёсць спасылка на прафайл у сацыяльнай сетцы або сайт, каб можна было працягнуць знаёмства.
ЧАМУ ТАК
Усё пачалося са «Сняданкаў», якія мы праводзілі на працягу года ў нашым офісе. Сняданак, чаяванне ... – такая перадгісторыя навагодніх падарункаў. Мы вырашылі падарыць нашым кліентам, партнёрам і сябрам кубкі. І разам з падарункам прапанавалі выпіць з намі кавы анлайн, на сайце Coffee With Me.
«Асноўны сэнс гэтага праекта – гэта стасункі. Так, ты можаш асабіста быць не знаёмы з яго ўдзельнікамі, але гэта не перашкодзіць табе схадзіць з імі на кубачак кавы. Coffee With Me – гэта бязмежная камунікацыя», – распавядае прадзюсар праекта Захар Шлімакоў.
Вы таксама, калі хочаце, можаце ўзяць удзел у праекце Coffee With Me. Загрузіце ўласнае відэа на сайт і – заварвайце сваю каву!