Сайт для кампаніі «РуптуР»

Кліент

Вытворца більярдавых сталоў і абсталявання для більярда фабрыка «РуптуР».

Запуск сайта

2012 год.

Задачы

Візуальна і лагічна арганізаваць каталог тавараў такім чынам, каб карыстальнік змог лёгка зарыентавацца ў вялікай колькасці характарыстык тавару, а таксама ў неабходных аксесуарах. Абнавіць, аптымізаваць і перагледзець логіку сайта як інструмента стасункаў кампаніі «РуптуР» з усімі дылерамі.

Працы

Аналіз інтэрнэт-маркетынгу кампаніі, распрацоўка стратэгіі прасоўвання, распрацоўка канцэпцыі сайта, праектаванне, праграмаванне, дызайн, напаўненне, тэставанне.

ПЕРШАПАЧАТКОВЫ АЎДЫТ

Кампанія «РуптуР» звярнулася да нас, маючы даволі нядрэнны сайт з высокімі паказчыкамі (пападанне ў топ-5 пошукавікаў па асноўных запытах; працэнт адмоў – каля 47%). Аднак наш кліент хацеў павялічыць канверсію з сайта.
Мы правялі SWOT-аналіз дзейнасці кампаніі, прааналізавалі бягучую версію сайта «РуптуР», яго статыстыку, вывучылі сайты канкурэнтаў і сфармулявалі асноўныя праблемы рэсурсу.
Па-першае, каталог тавараў на сайце быў арганізаваны нязручна для карыстальнікаў. Нягледзячы на тое, што на сайце «РуптуР» было апублікавана шмат якаснай інфармацыі, яна была структуравана няправільна, і таму наведвальнікі сайта не знаходзілі яе.
Акрамя гэтага, каталог тавараў быў разлічаны, хутчэй, на вытворцаў, чым на пакупнікоў: некаторым наведвальнікам сайта было складана разабрацца ў тэхнічных параметрах і падабраць сабе «правільны» стол. У выніку канверсійнае дзеянне (замова) не адбывалася.
Другая праблема сайта была звязана з адсутнасцю сувязі паміж таварам і крамай канкрэтнага дылера ў рэгіёне. З-за гэтага карыстальнік не атрымліваў пэўнай інфармацыі пра кошт тавару ў канкрэтнай краме, што таксама не спрыяла здзяйсненню пакупкі.

РАСПРАЦОЎКА САЙТА

Мы распрацавалі адзіную анлайн-краму і прадугледзелі магчымасць рэдагавання кошту для кожнага дылера «РуптуР» у любым рэгіёне. Сайт распавядае пра прадукцыю кампаніі, дапамагае хутка падабраць стол пад памер памяшкання заказчыка і замовіць яго ў найбліжэйшым салоне. На стартавай прадстаўлена інфармацыя пра більярдавыя сталы, акцыі, навінкі і хіты продажу (унікальныя для кожнага дылера).
У «Каталозе» пададзены ўсе серыі і тыпы тавараў фабрыкі «РуптуР». Дзякуючы закладкам у картцы тавару ўсе звесткі (тып гульні, памер стала, розныя колеры і матэрыял стала) кампактна размешчаны на адной старонцы. Геалакалізацыя каталога дазваляе прывесці карыстальнікаў, якія ўжо выбралі стол, у канкрэтны салон для пакупкі. Пасля выбару рэгіёна карыстальнік атрымлівае інфармацыю пра прадстаўленыя ў ім крамы і тавары дылераў «РуптуР». Кошты ў картцы тавару і звесткі пра наяўнасць тавару актуалізуюцца для кожнага дылера/горада.
Таксама мы дапоўнілі каталог більярдавымі аксесуарамі. Для зручнасці ўспрымання інфармацыі каталог аксесуараў і спадарожных тавараў зроблены ў тым жа афармленні і мае такую ж структуру, як і карткі більярдавых сталоў.

ВОДГУК КЛІЕНТА

Агенцтва Red Graphic не проста ўвасобіла ў жыццё нашы задачы, але і прыўнесла ў праект цэлы шэраг карысных дадаткаў і навінак, выкарыстоўваючы ўвесь свой шматгранны вопыт сайтабудаўніцтва. Канчатковы вынік перавысіў усе нашы чаканні. Наш сайт стаў паўнавартасна выконваць свае функцыі, пра што сведчаць захопленыя водгукі нашых рэгіянальных прадстаўнікоў. Цяпер наш анлайн-каталог з’яўляецца для іх сапраўдным інструментам продажу. (Сяргей Чыжык, спецыяліст па інтэрнэт-маркетынгу, СТАА «Руптур-Про».)

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

камерцыйны дырэктар Сяргей Чыжык («РуптуР»)

стратэгія Надзя Зелянкова

аналіз і праектаванне Ваня Канявега

канцэпцыя дызайну, дызайн Іра Зносак

вёрстка Ігар Марозаў

праграмаванне Жэня Голубеў

кліент-менеджар Ваня Канявега