Сэрвіс для рэкламнага агенцтва Puplicis Hepta Belarus

Кліент

Агенцтва Puplicis Hepta Belarus, прадстаўляе інтарэсы міжнародных сетак Publicis, Publicis Dialog і Zenith Optimedia у Беларусі.

Задача

Прыцягнуць увагу журналістаў і карыстальнікаў да агенцтва.

Працы

Дызайн, вёрстка, праграмаванне.

РАШЭННЕ

Усё пачалося з рукавіцы і думкі пра тое, што нядрэнна было б яе згубіць. Такая ідэя нарадзілася ў галаве неўтаймаванага капірайтара Publicis Hepta Belarus Мікалая Крыўца.
Першапачаткова карыстальнікам прапаноўвалася пакідаць на сайце заяўку пра страту рукавіцы і атрымліваць у падарунак ад Hepta новую пару. Потым гэтая ідэя была развіта ў «Cэрвіс адзінокіх рукавіц». Любы карыстальнік, які згубіў ці знайшоў рукавічку, мог апублікаваць з яго дапамогай сваю аб’яву. І – няхай будзе яму шчасце, радасць і знойдзеная рукавічка!
Дарэчы, першым аб’яву пра страту сваёй фінікавай рукавіцы апублікаваў мінчук Кірыл. А першай рукавічкай, якая знайшла свайго гаспадара, стала чумавая рукавіца, згубленая каля ўваходу ў «У-бар».
«Сэрвіс адзінокіх рукавіц» быў адмаляваны, звярстаны, запраграмаваны, пратэставаны і запушчаны ўсяго за 4 працоўныя дні.

ВЫНІКІ

БОЛЬШ ЗА 5 000 ЧАЛАВЕК

наведалі «Сэрвіс адзінокіх рукавіц» у першы месяц

ПЕРШАЕ МЕСЦА Ў ВЫДАЧЫ

Google і Яndex займае «Сэрвіс» па запыце «знайшоў рукавіцу» ў Беларусі

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

ідэя Мікалай Крывец (Publicis Hepta Belarus)

дызайн Захар Шлімакоў

ілюстрацыі Надзя Макеева

арт-дырэктар Іра Зносак

вёрстка Таня Лявончанка, Ігар Марозаў

праграмаванне Дзіма Будніцкі

тэхнічны дырэктар Жэня Голубеў

праект-менеджар Надзя Зелянкова