Сайт для інжынернай кампаніі

Кліент

Softeq Flash Solutions – інжынерная кампанія ў складзе SK Hynix, сусветнага паўднёвакарэйскага вытворцы паўправадніковай памяці з 17-гадовым вопытам распрацовак прашывак і ўбудаванага ПА.

Задача

Распрацаваць сайт для прыцягнення спецыялістаў на працу ў кампанію.

Маркетынгавыя мэты сайта

Павысіць пазнавальнасць кампаніі сярод патэнцыйных кандыдатаў. Сабраць базу рэзюмэ кандыдатаў. Забяспечыць наведвальнасць сайта мэтавай аўдыторыяй.

Рашэнне

Жадаеце даведацца аб працы ў Softeq Flash Solutions? У дробязях крыецца ісціна. Мы паказалі перавагі працы ў Softeq Flash Solutions праз сітуацыі, вобразы і дэталі офіснага жыцця. Мяккая фатэля, у якой хочацца патануць, сакавітая зялёная кветка, графін з вадой на стале, надпісы на шкле – кожны вобраз сімвалізуе і апісвае перавагі працы ў Softeq Flash Solutions. Задача карыстальніка – адкрыць іх усё і прачытаць. І натхніцца. І адправіць сваё рэзюмэ.

Вынікі

02:57

працягласць сеансу

2,62

глыбіня прагляду

1,16%

канверсія (адпраўленыя рэзюмэ)

Працоўная група

прататыпiраванне і дызайн Ира Зносок

крэатыўная ідэя Захар Шлімакоў

відэаздымка Даша Бубен

капiрайтынг Оля Мысліўчык, Каця Нявінская

вёрстка Ваня Пасечны

праграмаванне Дзіма Страпко

праект-менеджэр Таня Рагоўская